Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Инструктивно-методическое письмо

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

________________ А.У. Кадлубай

«24» чэрвеня 2020 г.

 

Інструктыўна-метадычнае пісьмо

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

«Аб арганізацыі ў 2020/2021 навучальным годзе

адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю»

 

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей — установы адукацыi), у 2020/2021 навучальным годзе з’яўляюцца:

павышэнне даступнасці і варыятыўнасці адукацыі з улікам адукацыйных патрэб выхаванцаў;

забеспячэнне здароўезберагальнага працэсу ва ўстановах адукацыі на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння;

удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу, забеспячэнне яго карэкцыйнай накіраванасці пры працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця (далей — АПФР);

стварэнне спецыяльных умоў пры атрыманні адукацыі асобамі з АПФР;

сістэмная і паслядоўная праца па фарміраванні інклюзіўнай культуры ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

 

павышэнне даступнасці і варыятыўнасці адукацыі з улікам адукацыйных патрэб выхаванцаў

Прыём, перавод і адлічэнне выхаванцаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі наступных нарматыўных прававых актаў:

Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей — Кодэкс);

Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 150 (далей —Палажэнне аб установе дашкольнай адукацыі);

Інструкцыі аб парадку пераводу, аднаўлення i адлiчэння навучэнцаў, якія атрымліваюць спецыяльную адукацыю, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2013 № 130 (далей — Інструкцыя);

Палажэння аб спецыяльнай дашкольнай установе, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.07.2011 № 90 (далей — Палажэнне аб спецыяльнай дашкольнай установе);

Правілаў знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.01.2006 № 73.

Звяртаем увагу на тое, што праца з грамадзянамі ажыццяўляецца на падставе заяўнага прынцыпу. У выпадку жадання аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка) непаўналетняга перавесці яго ў іншую ўстанову адукацыі накіраванне ва ўстанову адукацыі павінна быць выдадзена ў дзень звароту. У адпаведнасці з пунктам 45 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі прыём асобы ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ім свабодных месцаў. Згодна з артыкулам 270 Кодэкса гэтае патрабаванне распаўсюджваецца і на спецыяльныя дашкольныя ўстановы.

Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу, што пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур неабходна ўключаць у рэгістрацыйныя і кантрольныя формы рэквізіты, неабходныя для ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (руская, беларуская), а таксама тлумачэнне ім магчымасці атрымання дзіцем адукацыі на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Падпунктам 5.6 пункта 5 артыкула 79 Кодэкса вызначана, што датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве ўстановы адукацыі ажыццяўляецца ў выпадку працяглай адсутнасці выхаванца (больш за трыццаць дзён) без уважлівых прычын на занятках на працягу года.

Рашэнне аб адлічэнні прымаецца кіраўніком установы адукацыі з улікам разгляду канкрэтных абставін (прычын) адсутнасці выхаванца ва ўстанове адукацыі.

У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў гэтае пытанне вырашаецца органам кіравання адукацыяй, на тэрыторыі якога знаходзіцца ўстанова адукацыі, якую наведвала дзіця.

Уважлівымі прычынамі адсутнасці могуць прызнавацца такія абставіны, якія аб’ектыўна перашкаджаюць бацькам (законным прадстаўнікам) непаўналетняга прывесці сваё дзіця ва ўстанову адукацыі:

хвароба дзіцяці;

санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне;

знаходжанне дзіцяці на хатнім рэжыме (па рэкамендацыі ўстановы аховы здароўя);

перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання;

наяўнасць лістка часовай непрацаздольнасці ў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетняга;

адпачынак бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетняга;

службовая камандзіроўка бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетняга;

выхадныя дні бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванца, у тым ліку тых, што працуюць па рэжыме гібкага працоўнага часу, па графіку зменнасці, пры прадастаўленні дадатковага вольнага ад работы дня на тыдзень маці ў адпаведнасці з артыкулам 265 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей — ПК);

дыстанцыйная праца бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетняга (артыкул 307-1 ПК) у перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання;

часовая страта працы бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) неаўналетняга або прастой арганізацыі, у якой яны працуюць;

канікулы (летнія — 90 каляндарных дзён, зімовыя — 10 каляндарных дзён, вясновыя — 10 каляндарных дзён, ва ўстановах спецыяльнай адукацыі ў залежнасці ад цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў — дадатковыя (восеньскія) канікулы працягласцю не больш за 10 дзён);

прадпісанні санітарна-эпідэміялагічнай службы аб закрыцці ўстановы адукацыі;

наступленне надзвычайных абставін, у тым ліку часовае прыпыненне працы транспарту;

непрадбачаныя сямейныя абставіны (пераезд, смерць ці хвароба блізкіх сваякоў).

Паколькі дзяржавай гарантавана права на атрыманне адукацыі дзецьмі дашкольнага ўзросту, а дашкольная адукацыя не з’яўляецца абавязковай, спыненне адукацыйных адносіну дачыненні да дзяцей дашкольнага ўзросту (асабліва якія наведваюць установу дашкольнай адукацыіў сельскай мясцовасці) неабходна разглядаць з пункту гледжання яе выключнасці, а не эфектыўнасці.

Звяртаем увагу на тое, што ў адпаведнасці з артыкулам 144 Кодэкса тэрмін атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Пры гэтым тэрмін засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае да пяці гадоў дзесяці месяцаў і можа быць павялічаны на адзін год па медыцынскіх паказаннях або па меркаванні бацькоў (законных прадстаўнікоў) непўналетняга.

Тэрмін атрымання спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі адпавядае тэрміну атрымання дашкольнай адукацыі і на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (далей — ЦКРНіР) можа быць павялічаны на тэрмін ад аднаго года да двух гадоў (артыкул 259 Кодэкса). Рашэнне аб павелічэнні тэрміну атрымання адукацыі асобай, якая асвойвае змест адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, прымаецца ў кожным асобным выпадку з улікам вынікаў псіхолага-медыка-педагагічнага абследавання.

Рашэнне аб адлічэнні (спыненні адукацыйных адносін) выхаванца прымае кіраўнік установы адукацыі шляхам выдання загада, у якім указваецца падстава адлічэння (пункт 51 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі, пункт 16 Інструкцыі).

Да моманту прыёму ў першы клас установы агульнай сярэдняй або спецыяльнай адукацыі і выдання кіраўніком установы дашкольнай адукацыі, спецыяльнай дашкольнай установы загада аб спыненні адукацыйных адносін з указаннем падставы адлічэння дзіця з’яўляецца выхаванцам установы адукацыі і можа наведваць яе на агульных падставах.

 

ЗАБЕСПЯЧЭННЕ здароўезберагальнаГА працэсу ва ўстановах адукацыі на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння

 

Забеспячэнне бяспечных і здароўезберагальных умоў ва ўстановах адукацыі, прафілактыка дзіцячага траўматызму

Пунктам 4 артыкула 20 Кодэкса вызначана, што стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляецца абавязкам установы адукацыі. У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 31 Кодэкса навучэнцы маюць права на ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу.

За стварэнне здаровых і бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі кіраўнік установы адукацыі, педагагічныя работнікі нясуць персанальную адказнасць у адпаведнасці з палажэннямі Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых «Пасады служачых, занятых у адукацыі», зацверджанага пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2001 № 53 (далей —АКДП).

У службовых абавязках кіраўнікоў устаноў адукацыі, іх намеснікаў і іншых педагагічных работнікаў у абавязковым парадку павінна быць замацавана адказнасць за забеспячэнне бяспечных умоў навучэнцампадчас іх знаходжання ваўстанове адукацыі.

Пры атрыманні выхаванцам траўмы педагагічныя работнікі абавязаны прыняць меры па аказанні першай даўрачэбнай дапамогі, выкліку на месца здарэння медыцынскіх работнікаў або дастаўцы пацярпелага ў арганізацыю аховы здароўя і неадкладна паведаміць яго бацькам (законным прадстаўнікам).

Расследаванне няшчасных выпадкаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб расследаваннi i ўлiку няшчасных выпадкаў з навучэнцамі і выхаванцамі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2003 № 58.

Неабходна не толькі штогод разглядаць пытанні стану траўматызму навучэнцаў і забеспячэння бяспекі іх жыццядзейнасці ва ўстанове адукацыі на пасяджэннях саветаў структурных падраздзяленняў гарадскіх, раённых, абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (далей — органаў кіравання адукацыяй), педагагічных саветаў устаноў адукацыі, але і аналізаваць прычыны атрымання траўмаў выхаванцамі ва ўстанове адукацыі, ліквідаваць умовы, якія ім спрыяюць, планаваць і праводзіць мерапрыемствы з улікам распрацаваных рэгіянальных міжведамасных комплексаў першачарговых мер па прафілактыцы і папярэджанні траўматызму навучэнцаў ва ўстановах адукацыі.

Педагагічнымі работнікамі ўстаноў адукацыі павінен праводзіцца ранішні прыём выхаванцаў, які прадугледжвае апытанне бацькоў (законных прадстаўнікоў) пра самаадчуванне выхаванца і візуальную ацэнку стану яго здароўя. Пры падазрэнні на захворванне выхаванец накіроўваецца на агляд да медыцынскага работніка для прыняцця рашэння аб магчымасці допуску ва ўстанову адукацыі.

Бацькі (законныя прадстаўнікі) непўналетняга або іншыя асобы, якія па іх даручэнні прыводзяць яго ва ўстанову адукацыі, павінны перадаць дзіця выхавальніку дашкольнай адукацыі, а ў выпадку яго адсутнасці — іншаму педагагічнаму работніку, які ажыццяўляе прыём выхаванцаў групы.

У выпадку, калі існуе аб’ектыўная прычына, па якой бацькі (законныя прадстаўнікі) непаўналетняга не могуць забіраць яго з установы адукацыі (хвароба, службовая камандзіроўка, графік працы і інш.), гэта могуць ажыццяўляць іншыя асобы (найбліжэйшыя сваякі). Пра гэта бацькі (законныя прадстаўнікі) непаўналетняга павінны праінфармаваць кіраўніка ўстановы адукацыі.

Забараняецца аддаваць выхаванцаў асобам, якім не споўнілася 16 гадоў, і асобам, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.

Ва ўстановах адукацыі павінен быць забяспечаны належны санітарна-тэхнічны стан будынка, памяшканняў, камунікацый і санітарна-тэхнічнага абсталявання.

Кругласутачны доступ у будынак установы адукацыі дазваляецца:

кіраўніку ўстановы адукацыі, яго намеснікам;

персаналу абслуговых арганізацый пры ўзнікненні аварыйных сітуацый, а таксама асобам, якія ажыццяўляюць дзяжурства (вартаўнікам).

Доступ у будынак установы адукацыі службовых асоб абслуговых арганізацый, іншых наведвальнікаў павінен ажыццяўляцца пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, рэгістрацыі дадзеных наведвальніка вартаўніком у журнале рэгістрацыі наведвальнікаў з указаннем мэты наведвання.

Транспартны і пешаходны транзіт праз тэрыторыю ўстановы адукацыі забараняецца.

Праезд службовага аўтатранспарту ажыццяўляецца ў адпаведнасці з графікам. Службовы аўтатранспарт па дастаўцы абсталявання, іншых матэрыялаў можа прапускацца на тэрыторыю ўстановы адукацыі пры прад’яўленні таварна-транспартнай накладной і (або) пуцявога ліста.

Пры стыхійных бедствах, іншых надзвычайных сітуацыях, а таксама пры раптоўным узнікненні станаў, якія патрабуюць экстранага або неадкладнага медыцынскага ўмяшання, спецыяльны транспарт на тэрыторыю ўстановы адукацыі павінен прапускацца бесперашкодна.

У выпадку знікнення выхаванца неабходна неадкладна арганiзаваць яго пошукi, паведаміць у бліжэйшае аддзяленне міліцыі і яго бацькам (законным прадстаўнікам).

Адрасы і нумары тэлефонаў кіраўніка ўстановы адукацыі, хуткай дапамогі, пажарнай і іншых аварыйных службаў павінны быць размешчаны ў кожнай установе адукацыі на інфармацыйных стэндах.

Пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага або тэхнагеннага характару, выяўленні падазроных рэчываў і прадметаў неабходна патэлефанаваць па адзіным нумары экстранай дапамогі — «112».

У выпадку ўзнікнення пажару дзеянні загадчыка ўстановы адукацыі павінны быць накіраваны на забеспячэнне бяспекі выхаванцаў, работнікаў установы адукацыі і іх эвакуацыю ў адпаведнасці з Правіламі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ППБ Беларусі 01-2014, зацверджанымі пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 14.03.2014 № 3.

Да прыбыцця прадстаўнікоў адпаведных структур педагагічныя работнікі абавязаны неадкладна эвакуіраваць выхаванцаў,якія знаходзяцца ў небяспечнай зоне, і забяспечыць ахову дадзенай зоны ад пранікнення старонніх асоб.

Кіраўнік установы адукацыі павінен інфармаваць органы і ўстановы, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд, а таксама iншыя ўпаўнаважаныя органы і арганізацыі аб аварыйных сітуацыях у будынку і на тэрыторыі ўстановы адукацыі, якія ствараюць пагрозу санітарна-эпідэміялагічнаму дабрабыту.

Кіраўнік установы адукацыі абавязаны забяспечыць распрацоўку і выкананне комплексу мер па рэалізацыі забароны курэння (спажывання) тытунёвых вырабаў работнікамі на тэрыторыі і ў памяшканнях установы адукацыі.

Забараняецца выкарыстоўваць у памяшканнях груп і месцах знаходжання выхаванцаў электрапліткі, кіпяцільнікі, электрачайнікі і інш.; ужываць для мэт ацяплення нестандартныя (самаробныя) награвальныя прылады; пакідаць без нагляду ўключаныя ў электрасетку электрапрыборы.

Забараняецца выкарыстоўваць ртутныя тэрмометры, у тым ліку для вымярэння тэмпературы цела, а таксама сродкі навучання з ртутным напаўненнем.

Педагагічныя работнікі павінны візуальна правяраць памяшканні груп, гульнявыя пляцоўкі на прадмет іх бяспечнага стану і спраўнасці абсталявання, наяўнасці падазроных прадметаў i рэчываў, небяспечных для жыцця і здароўя. Пры выяўленні парушэнняў рэжыму бяспекі яны абавязаны неадкладна прыняць меры па іх ліквідацыі, паведаміць кіраўніка ўстановы адукацыі.

Ажыццяўляць адукацыйны працэс да ліквідацыі выяўленых парушэнняў забараняецца.

Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу на тое, што для забеспячэння бяспечных умоў знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі, выключэння магчымасці стварэння перадумоў для ўзнікнення надзвычайных сітуацый, узмацнення кантролю доступу старонніх асоб ва ўстановы адукацыі неабходна:

узмацніць кантроль за выкананнем патрабаванняў нарматыўных прававых актаў, інструктыўна-метадычных пісьмаў, пастаноў, патрабаванняў калегій Міністэрства адукацыі па пытаннях забеспячэння бяспечных умоў жыццядзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстановах адукацыі;

прымаць меры па выключэнні выпадкаў траўматызму ва ўстановах адукацыі і адпаведныя меры да педагагічных работнікаў, якія дапускаюць безадказнае стаўленне да сваіх службовых абавязкаў і не забяспечваюць бяспечныя ўмовы жыццядзейнасці навучэнцаў;

прадоўжыць правядзенне работ па абсталяванні ўстаноў адукацыі сістэмамі відэаназірання, ручнымі сістэмамі трывожнай сігналізацыі, устаноўцы кодавых замкоў (дамафонаў), званкоў;

праводзіць агульныя (групавыя) бацькоўскія сходы па пытаннях забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту ва ўстановах адукацыі і ва ўмовах сямейнага выхавання;

размяшчаць на сайтах устаноў адукацыі, інфармацыйных стэндах ва ўзроставых групах матэрыялы па дадзенай тэматыцы;

аператыўна інфармаваць кіраўніцтва аб надзвычайных сітуацыях ва ўстанове адукацыі.

 

Патрабаванні да арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання

Згодна з пунктам 7 Спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыi (далей — ССЭП), зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.08.2019 № 525«Об утверждении специфических санитарно-эпидемиологических требований», кіраўнік установы адукацыі павінен забяспечыць санітарна-эпідэміялагічны дабрабыт ваўстанове.

Арганізацыя і правядзенне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання павінны ажыццяўляцца ў адпаведнасці з Санітарнымі нормамі і правіламі «Патрабаванні да арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне заносу, узнікнення і распаўсюджвання грыпу і інфекцыі COVID-19» (пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2012 № 217 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 10.04.2020 № 37)).

У перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання на ВРВІ, грыпу, інфекцыіCOVID-19 (далей — інфекцыйных захворванняў) ва ўстановах адукацыі неабходна:

забяспечыць інфармаванне мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў з мэтай прыняцця імі рашэння аб прыпыненні адукацыйнага працэсу пры адсутнасці па прычыне захворвання 30 працэнтаў ад агульнай колькасці навучэнцаў установы адукацыі;

забяспечыць ранняе выяўленне, улік і своечасовае адхіленне з калектываў пацыентаў з сімптомамі інфекцыйных захворванняў;

забяспечыць часовае адхіленне ад працы асоб з ліку работнікаў, якія непасрэдна абслугоўваюць дзяцей, пры з’яўленні прыкмет інфекцыйнага захворвання і ўстанаўленне медыцынскага нагляду за асобамі, якія знаходзіліся з імі ў кантакце, на працягу 7 каляндарных дзён;

забараніць перавод з групы ў групу і прыём новыхдзяцей ва ўстановы адукацыіпры рэгістрацыі ва ўстановах адукацыі выпадкаў інфекцыі COVID-19 і (або) правядзенні санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у сувязі з рэгістрацыяй такіх выпадкаў;

абмежаваць у залежнасці ад інтэнсіўнасці развіцця эпідэмічнага працэсу інфекцыйных захворванняў правядзенне спартыўных, культурна-масавых, іншых відовішчных мерапрыемстваў (наведванне дзецьмі выстаў, музеяў і да т.п.);

забяспечыць наяўнасць у агульнадаступных месцах (на інфармацыйных стэндах, табло і (або) іншым спосабам) нагляднай агітацыі па прафілактыцы інфекцыйных захворванняў;

праводзіць апрацоўку цацак, дэзынфекцыю сталовага посуду ў канцы працоўнага дня, вільготную ўборку памяшканняў у канцы працоўнага дня з выкарыстаннем дэзынфекцыйных сродкаў, дазволеных да ўжывання для гэтых мэт у адпаведнасці з інструкцыяй па выкарыстанні;

праводзіць абеззаражанне паветранага асяроддзя памяшканняў з дапамогай бактэрыцыдных лямпаў у адсутнасць дзяцей на працягу 30 хвілін з наступным праветрываннем ва ўстановах адукацыі;

выконваць у памяшканнях тэмпературны рэжым і рэжым праветрывання;

выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны органаў дыхання работнікамі ўстаноў адукацыі падчас ранішняга прыёму дзяцей.

Звяртаем увагу на неабходнасць выканання патрабаванняў Міністэрства адукацыі, выкладзеных у пісьме «Аб прафілактыцы інфекцыі COVID-19 ва ўстановах дашкольнай адукацыі» (№ 02-02-19/3355/дс ад 08.04.2020):

няўхільна выконваць рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя па правядзенні мерапрыемстваў па прафілактыцы інфекцыі COVID-19 (каранавіруснай інфекцыі);

штодня праводзіць апытанне бацькоў (законных прадстаўнікоў) пра самаадчуванне выхаванцаў і візуальную ацэнку стану іх здароўя;

выключыць факты перафарміравання (закрыцця) груп пры скарачэнні колькасці выхаванцаў;

забяспечыць дастатковае знаходжанне выхаванцаў на свежым паветры, не дапускаць скарачэння працягласці (або забароны) прагулак для выхаванцаў пры спрыяльных умовах надвор’я.

 

Забеспячэнне бяспечных умоў ва ўстанове адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай галіны «Фізічная культура» («Адаптыўная фізічная культура»)

З мэтай забеспячэння бяспекі выхаванцаў фізічнае выхаванне ва ўстанове адукацыі павінна быць арганізавана з улікам Санітарных норм і правілаў «Патрабаванні для ўстаноў дашкольнай адукацыі» (пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 25.01.2013 № 8), Інструкцыі аб парадку арганізацыі і кадравым забеспячэнні фізічнага выхавання навучэнцаў (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2018 № 55), Правілаў бяспекі правядзення заняткаў фізічнай культурай і спортам (пастанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2018 № 60), ССЭП, а менавіта:

1. На тэрыторыі ўстановы адукацыі фізкультурна-спартыўнае і гульнявое абсталяванне, спартыўны інвентар па канструкцыі, памерах, па прымяняемых матэрыялах павінны адпавядаць узроставым і псіхафізічным асаблівасцям выхаванцаў, патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, быць спраўнымі, водатрывалымі і добра паддавацца ачыстцы.

2. Для заняткаў па фізічнай культуры на тэрыторыі ўстановы адукацыі павінна вылучацца фізкультурна-спартыўная зона, у будынку — памяшканні фізкультурна-аздараўленчага прызначэння (музычная і спартыўная залы або музычна-гімнастычная зала).

3. Пры ёмістасці ўстановы адукацыі не больш за 100 выхаванцаў зала для музычных заняткаў і зала для заняткаў па фізічнай культуры могуць быць сумешчанымі плошчай 4,5 кв.м на выхаванца, але не менш за 50 кв.м.

4. Для заняткаў па фізічнай культуры павінна прадугледжвацца сонечная абарона залы.

5. У залах для музычных заняткаў і заняткаў па фізічнай культуры вільготная ўборка праводзіцца пасля кожнага занятку.

6. Захоўванне спартыўнага абсталявання і спартыўнага інвентара павінна быць упарадкавана. У спартыўных залах спартыўнае абсталяванне і спартыўны інвентар могуць захоўвацца пры правядзенні заняткаў з іх выкарыстаннем.

7. Заняткі па адукацыйнай галіне «Фізічная культура» («Адаптыўная фізічная культура»), фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы праводзяцца кіраўніком фізічнага выхавання, інструктарам па лячэбнай фізкультуры.

8. Забараняецца правядзенне заняткаў па адукацыйнай галіне «Фізічная культура» («Адаптыўная фізічная культура») і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў у выпадках:

наяўнасці складаных метэаралагічных умоў;

няспраўнасці фізкультурна-спартыўнага збудавання, спартыўнага інвентара і (або) спартыўнага абсталявання;

адсутнасці зацверджанага ва ўстаноўленым парадку акта гатоўнасці фізкультурна-спартыўнага збудавання да правядзення заняткаў фізічнай культурай і спортам;

адсутнасці кіраўніка фізічнага выхавання, інструктара па лячэбнай фізкультуры.

 

Забеспячэнне псіхалагічнай бяспекі выхаванцаў ва ўстанове адукацыі

Адной з найважнейшых задач установы адукацыі з’яўляецца стварэнне ўмоў для забеспячэння псіхалагічнай бяспекі выхаванцаў, накіраваных на абарону дзяцей ад негатыўных уздзеянняў і прагназаванне магчымых пагроз з мэтай папярэджання парушэнняў у станаўленні іх асобы.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі на ранняй стадыі павінны выяўляць псіхалагічныя праблемы ў развіцці асобы выхаванца, актыўна выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе псіхалагічныя веды, накіраваныя на вырашэнне канфліктных сітуацый, стварэнне спрыяльнага псіхалагічнага клімату ў дзіцячых калектывах.

Педагогі-псіхолагі ўстаноў адукацыі павінны ажыццяўляць рэалізацыю комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на псіхалагічнае вывучэнне выхаванцаў для забеспячэння індывідуальнага падыходу да іх на працягу ўсяго перыяду навучання, іх паўнавартаснае развіццё, садзейнічанне ў папярэджанні, вырашэнні псіхалагічных праблем у выхаванцаў, павышэнне псіхалагічнай культуры ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Звяртаем увагу на няўхільнае выкананне загаду Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15.02.2018 № 119 а «Аб мерах, накіраваных на прафілактыку здзяйснення злачынстваў ва ўстановах адукацыі ў дачыненні да навучэнцаў» і Алгарытму інфармавання педагагічнымі работнікамі бацькоў, апекуноў, папячыцеляў навучэнцаў i (або) супрацоўнікаў унутраных спраў аб наяўнасці прыкмет гвалту ў дачыненні да непаўналетніх, асноўнай мэтай якіх з’яўляецца своечасовая дапамога ў рэабілітацыі непаўналетніх, якія падвергліся гвалту.

Інфармуем пра тое, што ў 2019 годзе адкрыты Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі (далей — Цэнтр), асноўнай дзейнасцю якога з’яўляецца забеспячэнне аказання комплекснай псіхалагічнай дапамогі і сацыяльна-педагагічнай падтрымкі.

У Цэнтры працуе сучасны шматстаронкавы інтэрнэт-сайт (https://rcpp.by).

Даведачна:

Сайт змяшчае інфармацыю аб Цэнтры, кантакты спецыялістаў, навіны і анонсы мерапрыемстваў, што праводзяцца, а таксама асобныя блокі актуальнай і даступна выкладзенай інфармацыі, якая будзе карыснай для падлеткаў, бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх і педагагічных работнікаў.

На сайце створаны чат, які дае магчымасць ананімнага звароту па дапамогу ці падтрымкуў крытычнай сітуацыі кожнаму дзіцяці, аднаму з бацькоў (законнаму прадстаўніку) непаўналетняга і педагагічнаму работніку па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Для зручнасці карыстальнікаў створана мабільная версія сайта.

Па запыце ўстаноў адукацыі педагогі-псіхолагі Цэнтра праводзяць прафілактычную работу з навучэнцамі, іх бацькамі (законнымі прадстаўнікамі), педагагічнымі работнікамі ўстаноў адукацыі.

Даведачна:

Спецыялістамі Цэнтра для шырокага інфармавання ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу выдаюцца інфармацыйна-метадычныя матэрыялы па актуальных пытаннях стварэння бяспечнага і падтрымліваючага адукацыйнага асяроддзя.

Прафілактыка дрэннага становішча сям’і павінна заставацца прыярытэтнай у рабоце ўстаноў адукацыі, паколькі захаванне дзіцяці ў роднай сям’і з’яўляецца самым эфектыўным вынікам міжведамаснага ўзаемадзеяння.

У сувязі са зменамі нацыянальнага заканадаўства аб шлюбе і сям’і забяспечана распрацоўка пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2019 г. № 22 «Аб прызнанні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы».

Звяртаем увагу на недапушчальнасць:

правядзення абследавання ўмоў жыцця і выхавання дзіцяці і сацыяльнага расследавання толькі педагагічнымі работнікамі без прыцягнення іншых суб’ектаў прафілактыкі;

вызначэння мерапрыемстваў па ліквідацыі прычын і ўмоў дрэннага становішчадзяцей установамі адукацыі самастойна без уліку кампетэнцыі суб’ектаў прафілактыкі;

разгляду на пасяджэнні савета па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў вынікаў сацыяльнага расследавання без удзелу бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх і зацікаўленых суб’ектаў прафілактыкі.

Важна адзначыць, што ў пастанове дакладна вызначаны крытэрыі і паказчыкі сацыяльна небяспечнага становішча, пералічаны ўсе суб’екты прафілактыкі дрэннага становішча сям’і і іх кампетэнцыі, а таксама вызначаны парадак правядзення сацыяльнага расследавання і разгляду яго вынікаў.

Асноўныя патрабаванні да парадку дзеянняў дзяржаўных органаў, дзяржаўных i iншых арганiзацый па выяўленні неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі, механізм міжведамаснага ўзаемадзеяння ў пытаннях правядзення сацыяльнага расследавання i арганiзацыi работы з сем’ямі адлюстраваны ў метадычных рэкамендацыях па міжведамасным узаемадзеянні дзяржаўных органаў, дзяржаўных i iншых арганiзацый пры выяўленні неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі, правядзенні сацыяльнага расследавання, арганізацыі работы з сем’ямі, дзе прызнана, што дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, зацверджаных намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь 1 кастрычніка 2019 г.

 

навукова-метадычнае забеспячэнне дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі

Вучэбныя праграмы і вучэбныя планы

Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15.08.2019 № 138), распрацаваная з улікам патрабаванняў адукацыйнага стандарту дашкольнай адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15.08.2019 № 137), з’яўляецца комплекснай. Змест вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыi (далей —вучэбная праграма) распрацаваны на аснове кампетэнтнаснага падыходу, які характарызуецца арыентацыяй на развіццё дзіцяці і фарміраванне ў яго кампетэнцый, якія спрыяюць раскрыццю асобы, накіраваных на падрыхтоўку да працягу навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, узмацненнем практычнай арыентаванасці дзейнасці выхаванцаў, выкарыстаннем назапашанага імі сацыяльнага вопыту і стварэннем умоў для яго фарміравання.

У кожны напрамак развіцця (фізічны, сацыяльна-маральны і асобасны, пазнавальны, маўленчы, эстэтычны), а таксама кожную адукацыйную галіну («Фізічная культура», «Дзіця і грамадства», «Элементарныя матэматычныя ўяўленні», «Дзіця і прырода», «Развитие речи и культура речевого общения»,«Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін»,«Подготовка к обучению грамоте»,«Падрыхтоўка да навучання грамаце»,«Выяўленчае мастацтва»,«Музычнае мастацтва»,«Мастацкая літаратура») уключаны плануемыя вынікі іх асваення выхаванцам. Звяртаем увагу на тое, што плануемыя вынікі асваення вучэбнай праграмы фарміруюцца як вынік правільна арганізаваных умоў яе рэалізацыі, якія падтрымліваюць актыўны ўдзел выхаванца ў адукацыйнай дзейнасці, якія забяспечваюць індывідуалізацыю яго развіцця, пазітыўную сацыялізацыю і ўваходжанне ў свет чалавечай культуры. Педагагічнае суправаджэнне выхаванца разглядаецца як сукупнасць умоў, якія стымулююць развіццё дзіцячай суб’ектнасці і яе праяў — ініцыятывы, творчасці, інтарэсаў, самастойнай дзейнасці.

У аснову пабудовы зместу вучэбнай праграмы пакладзена рэалізацыя лінейнага і канцэнтрычнага прынцыпаў, якія адлюстроўваюць як колькасны рост дзіцячых уяўленняў, так і іх паўтор, паступовае паглыбленне, удасканаленне і якаснае змяненне.

Змест вучэбнай праграмы прадугледжвае ўзаемадзеянне выхаванцаў ранняга і дашкольнага ўзросту з рознымі сферамі культуры: з выяўленчым і музычным мастацтвам, мастацкай літаратурай і роднай мовай, сацыяльным і прыродным светам, фізічнай культурай і інш. Такі шырокі культурна-адукацыйны змест з’яўляецца асновай для развіцця самастойнасці, пазнавальнай і камунікатыўнай актыўнасці, сацыяльнай упэўненасці і каштоўнасных арыентацый, якія вызначаюць паводзіны, дзейнасць і стаўленне выхаванца да свету.

Змест вучэбнай праграмы дазваляе вырашаць пастаўленыя мэты і задачы на мінімальна неабходным і дастатковым матэрыяле, пры гэтым не дапускать перагружанасці выхаванцаў, забяспечвае адзінства выхаваўчых, развіццёвых і навучальных мэт і задач адукацыii будуецца з улікам прынцыпу інтэграцыі адукацыйных галін у адпаведнасці з іх спецыфікай і ўзроставымі магчымасцямі і асаблівасцямі выхаванцаў; рэалізуецца ў спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў.

Спецыяльна арганізаваную дзейнасць выхаванцаў (гульня, заняткі) пры рэалізацыі зместу вучэбнай праграмы рэгламентуе тыпавы вучэбны план дашкольнай адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15.08.2019 № 139). Тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі (далей — тыпавы вучэбны план) вызначаны колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне кожнай адукацыйнай галіны па групах выхаванцаў, максімальная дапушчальная вучэбная нагрузка на тыдзень на аднаго выхаванца, агульная колькасць вучэбных гадзін на тыдзень.

Тыпавы вучэбны план з’яўляецца асновай для распрацоўкі вучэбнага плана ўстановы адукацыі, які зацвярджаецца яго кіраўніком.

Пры складанні вучэбнага плана ўстановы адукацыі неабходна ўлічваць наяўнасць ва ўстанове адукацыі спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання.

У выпадку наяўнасці ва ўстанове адукацыі спецыяльнай групы вучэбны план установы адукацыі дапаўняецца пералікам адукацыйных галін, карэкцыйных заняткаў з улікам структуры і ступені цяжкасці парушэнняў выхаванцаў і адпаведнага вучэбнага плана спецыяльнай адукацыі.

Пры наяўнасці ва ўстанове адукацыі групы інтэграванага навучання і выхавання распрацоўваецца вучэбны план групы інтэграванага навучання і выхавання на бягучы навучальны год, які з’яўляецца дадаткам да вучэбнага плана ўстановы адукацыі. У вучэбным плане ўстановы адукацыі група інтэграванага навучання і выхавання адзначаецца сімвалам «*».

Нерэгламентаваная дзейнасць выхаванцаў, якая рэалізуецца ва ўмовах спецыяльна створанага развіццёвага прадметна-прасторавага асяроддзя, таксама накіравана на рашэнне адукацыйных задач, забяспечвае выбар кожным дзіцем дзейнасці па інтарэсах і дазваляе яму ўзаемадзейнічаць з аднагодкамі, дарослымі або дзейнічаць індывідуальна.

Звяртаем увагу на тое, што спеціальна арганізаваная дзейнасць і нерэгламентаваная дзейнасць на працягу дня з размеркаваннем часу на аснове рэкамендацый органаў і ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд, з’яўляюцца ўзаемадапаўняльнымі.

З мэтай стварэння аптымальных умоў для навучання і выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах блізкароднаснага (беларуска-рускага) білінгвізму тыпавым вучэбным планам прадугледжана засваенне імі дзвюх дзяржаўных моў як у спецыяльна арганізаванай, так і нерэгламентаванай дзейнасці.

Рэкамендуецца рэалізоўваць змест адукацыйнай галіны «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання, адукацыйнай галіны «Развитие речи и культура речевого общения» — ва ўстановах адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання ў групе другога ранняга ўзросту (ад 1 года да 2 гадоў), першай малодшай (ад 2 да 3 гадоў), у першым паўгоддзі ў другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) у нерэгламентаванай дзейнасці. З другога паўгоддзя ў другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) рэалізацыя зместу названых адукацыйных галін ва ўстановах дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў спецыяльна арганізаванай дзейнасці ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі.

Пры рэалізацыі зместу адукацыйнай галіны «Мастацкая літаратура» ў спецыяльна арганізаванай дзейнасці ў групе другога ранняга ўзросту (ад 1 года да 2 гадоў), першай малодшай (ад 2 да 3 гадоў), другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) ва ўстановах адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання выкарыстоўваюцца творы мастацкай літаратуры і фальклору на беларускай мове, ва ўстановах адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання — творы мастацкай літаратуры і фальклору на рускай мове. Пачынаючы з сярэдняй групы (ад 4 да 5 гадоў), у спецыяльна арганізаванай дзейнасці выкарыстоўваюцца творы мастацкай літаратуры і фальклору на рускай і беларускай мовах.

У рабоце з дзецьмі з АПФР рэкамендуецца выкарыстоўваць вучэбныя праграмы па адукацыйных галінах і праграмы карэкцыйных заняткаў, зацверджаныя пастановамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.08.2016 № 80, ад 16.08.2017 № 108, а таксама раней выдадзеныя праграмы для спецыяльных дашкольных устаноў, ЦКРНіР. Разам з адпаведнымі праграмамі для спецыяльных дашкольных устаноў для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні), з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату рэкамендуецца выкарыстоўваць вучэбную праграму. Спецыфіка яе рэалізацыі для дзяцей гэтых катэгорый вызначаецца ўмовамі, выбарам сродкаў, форм, метадаў, спецыяльных прыёмаў навучання выхаванцаў; арганізацыяй адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя з улікам патрэб дзяцей.

Адукацыйны працэс з дзецьмі з парушэннямі зроку ва ўстановах адукацыі рэкамендуецца ажыццяўляць у адпаведнасці з адаптаваным зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі для дзяцей з парушэннямі зроку. Пры гэтым назвы і структуру раздзелаў, змест вучэбнага матэрыялу неабходна суадносіць з вучэбнай праграмай.

Электронныя версіі праграм спецыяльнай адукацыі, адаптаванага варыянту вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі для дзяцей з парушэннямі зроку размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале https://adu.byу раздзеле «Адукацыйны працэс. 2020/2021 навучальны год / «Спецыяльная адукацыя» і на сайце http://asabliva.byу раздзеле «Вучэбныя планы, праграмы, падручнікі, дапаможнікі».

Пералік адукацыйных галін і колькасць вучэбных гадзін на іх вывучэнне, напрамкі карэкцыйных заняткаў і колькасць вучэбных гадзін на іх правядзенне ў залежнасці ад структуры і ступені цяжкасці парушэння ўстанаўліваюцца вучэбнымі планамі спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2020 № 197 (далей —вучэбныя планы спецыяльнай адукацыі).

Карэкцыйныя заняткі праводзіць настаўнік-дэфектолаг. Выбар напрамку, колькасці і формы правядзення карэкцыйных заняткаў (індывідуальная, падгрупавая або групавая) ажыццяўляецца на падставе заключэння ЦКРНіР.

Вучэбнымі планамі спецыяльнай адукацыі пры рэалізацыі зместу адукацыйных галін «Развитие речи» і «Развіццё маўлення» прадугледжана:

ажыццяўляць засваенне адной з названых адукацыйных галін у працы з дзецьмі з парушэннем слыху, цяжкімі парушэннямі маўлення, інтэлектуальнай недастатковасцю ў залежнасці ад выбару мовы навучання і выхавання бацькамі (законнымі прадстаўнікамі)непаўналетніх;

ажыццяўляць засваенне дзвюх дзяржаўных моў адначасова, пачынаючы з другога паўгоддзя ў другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў), у рабоце з дзецьмі з парушэннямі зроку, з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні).

Звяртаем увагу на тое, што ў нерэгламентаванай дзейнасці на працягу дня магчыма выкарыстанне дзвюх моў незалежна ад катэгорыі выхаванцаў з АПФР (гульні, заданні, літаратурныя творы і да т.п.).

Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі з’яўляюцца гульня, заняткі.

Максімальная нагрузка на выхаванцаў ранняга і дашкольнага ўзросту пры правядзенні спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу — гульняў (заняткаў), рэгламентаваных тыпавым вучэбным планам, вучэбнымі планамі спецыяльнай адукацыі, колькасць і віды заняткаў, іх працягласць і месца ў распарадку дня павінны вызначацца педагагічным работнікам у адпаведнасці з вучэбнай праграмай, праграмамі спецыяльнай адукацыі, вучэбным планам установы дашкольнай адукацыі, распрацаваным і зацверджаным ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, з улікам стану здароўя, фізіялагічнай падрыхтаванасці выхаванцаў.

Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу на тое, што хатнія заданні ва ўсіх узроставых групах задавацца не павінны.

З мэтай індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі дашкольнай адукацыі абноўленая вучэбная праграма ўключае кампаненты, якія вызначаюцца заканамернасцямі развіцця дзяцей, спрыяюць пашырэнню і раскрыццю магчымасцяў, задавальненню індывідуальных патрэб кожнага выхаванца з улікам зоны яго бліжэйшага развіцця.

Іх змест прадстаўлены ў раздзелах вучэбнай праграмы: «Дзіцячы фітнес», «Найпрасцейшы турызм», «Замежная мова» (англійская, нямецкая, французская), «Дзіцячае ручное ткацтва», «Тэхнічнае канструяванне», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Харэаграфія». Выбар кампанентаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў, рэсурснымі магчымасцямі ўстановы адукацыі.

Заняткі пры рэалізацыі названых кампанентаў праводзяцца не раней, чым у сярэдняй групе выхаванцаў (ад 4 да 5 гадоў) установы адукацыі. Працягласць заняткаў не павінна перавышаць у сярэдняй групе выхаванцаў (ад 4 да 5 гадоў) 20 хвілін; старшай (ад 5 да 6 гадоў) — 25 хвілін; старшай (ад 6 да 7 гадоў) — 30 хвілін.

 

Вучэбныя выданні і сродкі навучання

Да выкарыстання ў адукацыйным працэсе дапускаюцца вучэбныя выданні (падручнікі, вучэбныя дапаможнікі і іншыя вучэбныя выданні), якія змяшчаюць з улікам узроставых асаблівасцяў навучэнцаў сістэматызаваныя звесткі навуковага або прыкладнога характару, неабходныя для рэалізацыі адукацыйных праграм, выкладзеныя ў зручнай для арганізацыі адукацыйнага працэсу форме, афіцыйна зацверджаныя або дапушчаныя ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі.

Ва ўстановах адукацыі павінны выкарыстоўвацца сродкі навучання (гульні і цацкі, электронныя сродкі навучання і інш.), вырабленыя ў адпаведнасці з тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі і дазволеныя да выкарыстання заканадаўствам.

Пры фарміраванні заказу на вучэбныя выданні неабходна звяртаць увагу на анатацыю, у якой змяшчаецца інфармацыя пра від вучэбнага выдання (вучэбна-метадычны дапаможнік, вучэбны наглядны дапаможнік, дапаможнік, вучэбны дапаможнік, працоўны сшытак, хрэстаматыя і інш.), адрасную накіраванасць (для педагагічных работнікаў, для выхаванцаў), тып (пры неабходнасці ўдакладнення — від) установы адукацыі, для якой вучэбнае выданне прызначана.

Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу на тое, што пунктам 740 пераліку тыпавых дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, з указаннем тэрмінаў захоўвання (пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2012 № 140 «Аб пераліку тыпавых дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь») прадугледжана абавязковая наяўнасць такога віду дакумента вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, як «Звесткі аб наяўнасці вучэбных выданняў і іншых сродкаў навучання, неабходных для арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі».

Ва ўстанове адукацыі (метадычным кабінеце, узроставай групе, кабінетах музычных кіраўнікоў, кіраўнікоў фізічнага выхавання, настаўнікаў-дэфектолагаў, педагогаў-псіхолагаў і інш.) вядзецца анатаваны ўлік забяспечанасці вучэбнымі выданнямі, афіцыйна зацверджанымі або дапушчанымі ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі, рэкамендаванымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі. Пералік вучэбных выданняў па дашкольнай і спецыяльнай адукацыі штогод абнаўляецца і размяшчаецца на нацыянальным адукацыйным партале https://adu.by у раздзелах «Адукацыйны працэс. 2020/2021 навучальны год / Дашкольная адукацыя», «Адукацыйны працэс. 2020/2021 навучальны год / Спецыяльная адукацыя», на інтэрнэт-рэсурсе https://uchebniki.by, на інтэрнэт-партале Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (http://edu.gov.by), публікуецца ў Зборніку нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі.

З мэтай рэалізацыі зместу адукацыйных галін «Дзіця і грамадства», «Элементарныя матэматычныя ўяўленні», «Развитие речи и культура речевого общения», «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», «Подготовка к обучению грамоте», «Падрыхтоўка да навучання грамаце» вучэбнай праграмы да 2020/2021 навучальнага года падрыхтаваны вучэбна-метадычны комплекс (далей — ВМК) «Мае першыя ўрокі» для ўстаноў дашкольнай адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання і выхавання.

У яго склад уваходзяць ВМК «Мир, в котором я живу» аўтараў А.Л. Давідовіч, А.І. Смолер, «Математический калейдоскоп» аўтара І.У. Жытко, «Путешествие в мир правильной речи», «Путешествие в мир правильной речи. Шаг за шагом» аўтараў А.Л. Давідовіч, В.Л. Пашко, «Родная мова», «Родная мова. Крок за крокам» аўтараў Д.М. Дубінінай, Н.С. Старжынскай, «Подготовка к обучению грамоте», «Падрыхтоўка да навучання грамаце» аўтара Н.С. Старжынскай.

Кожны ВМКуключае тры ўзаемазвязаныя кампаненты:

вучэбна-метадычны дапаможнікдля педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, у якім прадстаўлены метадычныя рэкамендацыі па ўключэнні кампанентаў ВМКу адукацыйны працэс установы дашкольнай адукацыі; канспекты спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу (заняткаў), рэгламентаваных тыпавым вучэбным планам, якія забяспечваюць рэалізацыю задач адпаведнай адукацыйнай галіны;

вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі, які змяшчае дэманстрацыйны наглядны матэрыял (у фармаце А 3), што спрыяе рэалізацыі зместу канспектаў заняткаў вучэбна-метадычнага дапаможніка;

вучэбны дапаможнік для выхаванцаў старшых груп (ад 5 да 7 гадоў), які ўключае наглядны матэрыял (прадметныя і сюжэтныя ілюстрацыі, схемы, піктаграмы і інш.) для практычнага выканання выхаванцамі гульнявых заданняў рознага ўзроўню складанасці ў адпаведнасці са зместам канспектаў заняткаў вучэбна-метадычнага дапаможніка, самастойнай творчай дзейнасці дзяцей.

Змест ВМК забяспечвае пераемнасць мэт і задач дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі для рэалізацыі адзінай лініі развіцця на этапах дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Для педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, выдадзены вучэбна-метадычны дапаможнік аўтара Ю.У. Захаравай «Обучение восприятию произведений изобразительного искусства и продуктивным видам деятельности детей дошкольного возраста с интеллектуальной недостаточностью».

У дадзеным дапаможніку прадстаўлены тэарэтычныя і метадычныя аспекты карэкцыйна-развіццёвай работы з дзецьмі з інтэлектуальнай недастатковасцю на занятках ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі,раскрыты спецыфіка і варыятыўнасць зместу, метадаў і форм арганізацыі заняткаў па адукацыйнай галіне «Выяўленчае мастацтва», даюцца канкрэтныя практычныя рэкамендацыі, якія дапамагаюць пісьменна арганізаваць адукацыйнаеасяроддзе, планаваць і праводзіць заняткі, далучаючы да ўзаемадзеяння ўсіх выхаванцаў, з улікам іх узроставых і псіхафізічных асаблівасцей, асобасных якасцей.

У адпаведнасці з артыкулам 39 Кодэкса карыстанне падручнікамі і вучэбымі дапаможнікамі навучэнцамі ва ўстановах адукацыі можа быць платным і бясплатным.

Пунктам 2 артыкула 39 Кодэкса ўстаноўлена, што асобы, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, на час атрымання адукацыі забяспечваюцца за плату вучэбнымі дапаможнікамі ўстановамі адукацыі, іншымі арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.

Кодэксам прадугледжаны дыферэнцыраваныя льготы для асобных катэгорый грамадзян пры аплаце за карыстанне падручнікамі і (або) вучэбнымі дапаможнікамі (зніжэнне на 50 працэнтаў або вызваленне ад аплаты) ва ўстановах адукацыі.

Памер і парадак збірання платы за карыстанне падручнікамі і (або) вучэбнымі дапаможнікамі вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2011 № 839 «Аб памеры і парадку збірання платы за карыстанне падручнікамі і (або) навучальнымі дапаможнікамі і парадку прадастаўлення іх у бясплатнае карыстанне» (далей — пастанова № 839).

Згодна з падпунктам 1.1 пункта 1 пастановы № 839 плата за карыстанне вучэбнымі дапаможнікамі асобамі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі спаганяецца ў памеры 0,2 базавай велічыні.

Спагнанне платы за карыстанне вучэбнымі дапаможнікамі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку збірання платы за карыстанне падручнікамі і (або) вучэбнымі дапаможнікамі і прадастаўлення іх у бясплатнае карыстанне, зацверджаным пастановай № 839.

У 2020/2021 навучальным годзе ў якасці вучэбных дапаможнікаў будуць выкарыстоўвацца наступныя вучэбныя выданні:

1. Давидович, А. Л. Путешествие в мир правильной речи. Рабочая тетрадь : учеб. пособие для воспитанников старших групп (от 5 до 7 лет) учреждений дошкольного образования с рус. яз. обучения / А. Л. Давидович, В. Л. Пашко. — Минск : Нац. ин-т образования, 2020. — 76 с. — (УМК «Мои первые уроки»).

2. Давидович, А. Л. Путешествие в мир правильной речи. Шаг за шагом. Рабочая тетрадь : учеб. пособие для воспитанников старших групп (от 5 до 7 лет) учреждений дошкольного образования с бел. яз. обучения / А. Л. Давидович, В. Л. Пашко. — Минск : Нац. ин-т образования, 2020. — 76 с. —(УМК «Мои первые уроки»).

3. Давідовіч, А. Л. Свет, у якім я жыву. Рабочы сшытак / Мир, в котором я живу. Рабочая тетрадь : вучэбны дапаможнік для выхаванцаў старшых груп (ад 5 да 7 гадоў) устаноў дашкольнай адукацыі з бел. і рус. мовамі навучання / А. Л. Давідовіч, А. І. Смолер. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. — 80 с. — (ВМК «Мае першыя ўрокі»).

4. Дубініна, Д. М. Родная мова. Крок за крокам. Рабочы сшытак : вучэб. дапаможнік для выхаванцаў старшых груп (ад 5 да 7 гадоў) устаноў дашкольнай адукацыі з рус. мовай навучання / Д. М. Дубініна, Н. С. Старжынская. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. — 80 с. — (ВМК «Мае першыя ўрокі»).

5. Дубініна, Д. М. Родная мова. Рабочы сшытак : вучэб. дапаможнік для выхаванцаў старшых груп (ад 5 да 7 гадоў) устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання / Д. М. Дубініна, Н. С. Старжынская. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. — 80 с. — (ВМК «Мае першыя ўрокі»).

6. Жытко, І. У. Матэматычны калейдаскоп. Рабочы сшытак / Математический калейдоскоп. Рабочая тетрадь : вучэб. дапаможнік для выхаванцаў старшых груп (ад 5 да 7 гадоў) устаноў дашкольнай адукацыі з бел. і рус. мовамі навучання / І. У. Жытко. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. — 76 с. — (ВМК «Мае першыя ўрокі»).

7. Старжинская, Н. С. Подготовка к обучению грамоте. Рабочая тетрадь : учеб. пособие для воспитанников старших групп (от 5 до 7 лет) учреждений дошкольного образования с рус. яз. обучения / Н. С. Старжинская. — Минск : Нац. ин-т образования, 2020. — 80 с. — (УМК «Мои первые уроки»).

8. Старжынская, Н. С. Падрыхтоўка да навучання грамаце. Рабочы сшытак : вучэб. дапаможнік для выхаванцаў старшых груп (ад 5 да 7 гадоў) устаноў дашкольнай адукацыі з бел. мовай навучання / Н. С. Старжынская. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. — 80 с. — (ВМК «Мае першыя ўрокі»).

«Пералік вучэбных выданняў для выкарыстання ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, у якасці вучэбных дапаможнікаў для выхаванцаў старшых груп (ад 5 да 7 гадоў) у 2020/2021 навучальным годзе» зацверджаны Міністрам адукацыі Карпенка І.В. 19 чэрвеня 2020 г.

Кіраўнікам устаноў адукацыі неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на своечасовасць (да 15 жніўня) прадастаўлення бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) непаўналетніх, якія маюць права на бясплатнае карыстанне падручнікамі і (або) вучэбнымі дапаможнікамі або зніжэнне платы за карыстанне імі, адпаведных дакументаў (пасведчанне інваліда, заключэнне ЦКРНіР, пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне інваліда Айчыннай вайны або пасведчанне інваліда баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, пасведчанне аб праве на льготы або даведка аб праве на льготы, выпіска з медыцынскіх дакументаў, пасведчанне шматдзетнай сям’і, даведка аб памеры дапамогі на дзяцей і перыядзе яе выплаты, месцы жыхарства і складзе сям’і).

Пры пераводзе выхаванца ў іншую ўстанову адукацыі, іншую арганізацыю, да індывідуальнага прадпрымальніка вучэбныя дапаможнікі перадаюцца аднаму з яго бацькоў (законнаму прадстаўніку).

У сувязі з паступленнем зваротаў па пытаннях, звязаных з аплатай за карыстанне вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі з сем’яў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымліваюць дзяржаўную дапамогу на дзяцей старэйшых за тры гады, Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу на наступнае.

Пад дзяржаўнай дапамогай на дзяцей, якім больш за тры гады, разумеецца дапамога на дзяцей, якім больш за тры гады, з асобных катэгорый сем’яў, якія пазначаны ў пункце 1 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2012 № 7-З «Аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей». Так, права на дапамогу на дзяцей, якім больш за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў маюць маці (мачаха) або бацька (айчым) у поўнай сям’і, адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель) пры выхаванні імі дзіцяці (дзяцей), якім больш за 3 гады, калі ў сям’і:

выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў;

выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае вірусам імунадэфіцыту чалавека;

бацька (айчым) або ўсынавіцель (удачарыцель) праходзяць тэрміновую ваенную службу, альтэрнатыўную службу;

абодва бацькі (маці (мачаха), бацька (айчым)) у поўнай сям’і або адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель) з’яўляюцца інвалідамі I ці II групы, а таксама калi адзiн з бацькоў (маці (мачаха) або бацька (айчым)) у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе догляд за ім і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам.

Такім чынам, калі адзін з бацькоў (законны прадстаўнік) непаўналетняга мае права на дзяржаўную дапамогу на дзяцей, якім больш за тры гады, ў адпаведнасці з вышэйзгаданым Законам, вучэбныя дапаможнікі прадастаўляюцца ў бясплатнае карыстанне.

 

арганізацыя адукацыйнага працэсу

Агульныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі вызначаны Кодэксам, адукацыйным стандартам, вучэбнай праграмай, тыпавым вучэбным планам, вучэбнымі планамі спецыяльнай адукацыі, праграмамі спецыяльнай адукацыі.

Вучэбная праграма вызначае асноўныя прынцыпы, мэты і задачы адукацыі выхаванцаў ранняга і дашкольнага ўзросту. Рэалізацыя зместу вучэбнай праграмы павінна ажыццяўляцца праз арганізацыю розных відаў дзіцячай дзейнасці або іх інтэграцыю з выкарыстаннем разнастайных форм і метадаў работы, выбар якіх ажыццяўляецца педагагічнымі работнікамі самастойна ў залежнасці ад кантынгенту дзяцей, асаблівасцей асваення імі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і рашэння канкрэтных адукацыйных задач. Такі падыход дазваляе творча і пісьменна арганізоўваць адукацыйны працэс.

Пры арганізацыі спецыяльна арганізаванай дзейнасці (гульня, заняткі) нагрузка на выхаванцаў павінна адпавядаць тыпавому вучэбнаму плану, вучэбным планам спецыяльнай адукацыі, вучэбнай праграме і праграмам спецыяльнай адукацыі з улікам стану здароўя, псіхафізіялагічнай падрыхтаванасці дзяцей.

У пачатку і ў канцы тыдня павінны прадугледжвацца заняткі, палегчаныя па змесце і разумовай нагрузцы.

Забараняецца праводзіць заняткі ў прыёмных-распранальнях, спальнях, абсталяваных стацыянарнымі ложкамі.

Мова навучання і выхавання

У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў.

Згодна з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» кіраўнікі і педагагічныя работнікі сістэмы адукацыі павінны валодаць беларускай і рускай мовамі.

З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове. Пры камплектаванні груп трэба максімальна ўлічваць пажаданні бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх наконт мовы навучання (руская, беларуская).

З мэтай садзейнічання павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай мовы інфармацыю аб установах (групах) адукацыі з беларускай мовай навучання неабходна размяшчаць на беларускай мове (на афіцыйных сайтах, інфармацыйных стэндах).

Пры арганізацыі работы груп з беларускай мовай навучання трэба ўлічваць магчымасць далейшага атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ва ўстановах адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання выхаванцамі адукацыі на беларускай (рускай) мове.

Адукацыйны працэс у групах з беларускай мовай навучання арганізуецца на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай галіны «Развитие речи и культура речевого общения» вучэбнай праграмы («Развитие речи» вучэбных планаў спецыяльнай адукацыі для спецыяльных дашкольных устаноў для дзяцей з парушэннямі зроку, парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні), парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату).

З мэтай забеспячэння максімальна спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паспяховасці фарміравання двухмоўя павінна стварацца камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае ўключэнне дзвюх моў у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, а таксама правядзенне спецыяльна арганізаваных форм адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы. Варта звярнуць увагу на стварэнне адпаведнага развіццёвага прадметна-прасторавага асяроддзя, павышэнне прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў па пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя. Гэтаму спрыяе створанае навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ўстаноў адукацыі, якое выдаецца як на рускай, так і на беларускай мовах.

У адпаведнасці з пажаданнямі бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, узгодненым з Міністэрствам адукацыі, могуць стварацца групы ва ўстановах дашкольнай адукацыі ці ўстановы дашкольнай адукацыі, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці. З гэтай мэтай неабходна арганізоўваць тлумачэнне нарматыўных прававых актаў аб магчымасці выбару мовы навучання ў індывідуальных гутарках з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) непаўналетніх, на бацькоўскіх сходах, праз сродкі масавай інфармацыі, сайты і парталы ўпраўленняў (аддзелаў) адукацыі, устаноў адукацыі.

Адукацыйны працэс ва ўстановах адукацыі (групах) з вывучэннем мовы нацыянальнай меншасці ажыццяўляецца ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы.

Навучанне і выхаванне выхаванцаў у названых установах адукацыі (групах) ажыццяўляюцца з выкарыстаннем вучэбных выданняў, зацверджаных або дапушчаных у якасці адпаведнага віду выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У адукацыйным працэсе ўстаноў адукацыі дадаткова могуць быць выкарыстаны вучэбныя выданні краін, да якіх этнічна належыць нацыянальная меншасць, пры ўмове іх адпаведнасці зместу вучэбнай праграмы.

Азнаямленне выхаванцаў з культурай, традыцыямі, звычаямі людзей, якія размаўляюць на мове нацыянальнай меншасці, ажыццяўляецца ва ўсіх узроставых групах у разнастайных відах дзіцячай дзейнасці (зносіны, прадметная, гульнявая, мастацкая і інш.).

Спецыяльна арганізаваная дзейнасць (заняткі) па вывучэнні мовы нацыянальнай меншасці ажыццяўляецца з выхаванцамі ад 4 да 5 гадоў, ад 5 да 6 гадоў і ад 6 да 7 гадоў. На падставе тыпавога вучэбнага плана распрацоўваецца вучэбны план установы адукацыі, у якім неабходна адлюстраваць колькасць гадзін на вывучэнне мовы нацыянальнай меншасці, не перавышаючы максімальную дапушчальную вучэбную нагрузку на тыдзень на аднаго выхаванца.

Вывучэнне мовы нацыянальнай меншасці павінна садзейнічаць выхаванню патрыятызму, развіццю высокай культуры міжнацыянальных адносін, умацаванню міжнацыянальнай згоды ў беларускім грамадстве.

Арганізацыя фізічнага выхавання

Фізічнае выхаванне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай, тыпавым вучэбным планам, вучэбнымі праграмамі па адукацыйных галінах з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў выхаванцаў з АПФР, вучэбнымі планамі спецыяльнай адукацыі на занятках па адукацыйнай галіне «Фізічная культура» («Адаптыўная фізічная культура») і рэалізуецца пры дапамозе забеспячэння рухальнай актыўнасці ў мерапрыемствах распарадку дня (ранішняя гімнастыка; фізкультхвілінкі на занятках; рухальныя перапынкі паміж заняткамі; рухавыя гульні і фізічныя практыкаванні на прагулцы; актыўны адпачынак (фізкультурны вольны час, фізкультурныя святы, дні здароўя); самастойная рухальная дзейнасць) з улікам узросту, полу, фізічнай падрыхтаванасці, індывідуальных псіхафізічных асаблівасцей і стану здароўя выхаванцаў.

Тыпавым вучэбным планам прадугледжана ад 1 да 3 вучэбных гадзін на тыдзень на рэалізацыю зместу адукацыйнай галіны «Фізічная культура» ў розных узроставых групах выхаванцаў установы адукацыі.

Пачынаючы з другой малодшай групы (ад 3 да 4 гадоў) прадугледжана правядзенне адных заняткаўна тыдзень на рэалізацыю адукацыйнага кампанента «Спартыўныя практыкаванні» (падрыхтоўка да плавання) адукацыйнай галіны «Фізічная культура» (пры наяўнасцi басейна);два заняткі па адукацыйнай галіне «Фізічная культура»праводзяцца ў памяшканні (спартыўнай/музычнай зале) або на паветры (пры добрым надвор’і) у любую пару года.

Звяртаем увагу на тое, што рэалізацыя зместу адукацыйнага кампанента «Спартыўныя практыкаванні» (падрыхтоўка да плавання) адукацыйнай галіны «Фізічная культура» таксама ажыццяўляецца ў розных формах арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці: пры правядзенні індывідуальна-дыферэнцыраваных заняткаў з дзецьмі, мерапрыемстваў актыўнага адпачынку (фізкультурны вольны час і святы, дні здароўя).

Пры адсутнасці басейна праводзяцца тры заняткі па адукацыйнай галіне «Фізічная культура» ў памяшканні (спартыўнай/музычнай зале) або на паветры (пры добрым надвор’і) у любую пару года.

Згодна з пунктам 7 Інструкцыі аб парадку размеркавання навучэнцаўу асноўную, падрыхтоўчую, спецыяльную медыцынскую групу, групу лячэбнай фізкультуры (пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 09.06.2014 № 38) у спецыяльную медыцынскую групу для заняткаў фізічнай культурай размяркоўваюцца навучэнцы, якія маюць выяўленыя адхіленні ў стане здароўя пастаяннага або часовага характару.

Пунктам 68 ССЭП вызначана, што заняткі па фізічнай культуры з выхаванцамі спецыяльнай медыцынскай групы павінны праводзіцца педагагічнымі работнікамі, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку, асобна ад асноўнай групы.

Павысіць сваю кваліфікацыю або прайсці перападрыхтоўку кіраўнікі фізічнага выхавання ўстаноў адукацыі могуць у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў фізічнай культуры, спорту і турызму ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры».

З прычыны таго, што Тыпавымі штатамі і штатнымі нарматывамі колькасці работнікаў дашкольных устаноў (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10.05.2000 № 17) пасады кіраўніка фізічнага выхавання і музычнага кіраўніка ўстанаўліваюцца ў групах ўзросту 2 гады і болей, у групах другога ранняга ўзросту (ад 1 года да 2 гадоў) рэалізацыя зместу адукацыйных галін «Фізічная культура» і «Музычнае мастацтва» з улікам спецыфікі ўзросту выхаванцаў ажыццяўляецца выхавальнікам дашкольнай адукацыі ў спецыяльна арганізаванай дзейнасці праз выкарыстанне гульнявых практыкаванняў імітацыйнага характару (5–7 хвілін), музычных твораў і інш.

Акрамя таго, выхавальнікам дашкольнай адукацыі праводзяцца з выхаванцамі наступныя фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы: ранішняя гімнастыка (пры адсутнасці кіраўніка фізічнага выхавання, пры наяўнасці кіраўніка фізічнага выхавання — у адпаведнасці з распрацаваным і зацверджаным графікам правядзення ранішняй гімнастыкі), фізкультхвілінкі на занятках, рухальныя перапынкі паміж заняткамі, рухавыя гульні і фізічныя практыкаванні на прагулцы, загартоўванне; ствараюцца ўмовы для арганізацыі самастойнай рухальнай дзейнасці дзяцей.

Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу на неабходнасць забеспячэння якаснай работы па ўзаемадзеянні педагагічных работнікаў з сем’ямі выхаванцаў пры растлумачэнні пытанняў арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, тлумачэнні нарматыўных прававых актаў, напаўненні сайтаў устаноў адукацыі, інфармацыйных стэндаў ва ўзроставых групах матэрыяламі па прапагандзе здаровага ладу жыцця, далучэнні да заняткаў фізічнай культурай і спортам, уключаючы анонсы і вынікі правядзення мерапрыемстваў па дадзенай тэматыцы.

Арганізацыя груп кароткачасовага знаходжання выхаванцаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў групах кароткачасовага знаходжання (ад 2 да 7 гадзін) ва ўстановах, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі.

Аказанне адукацыйных паслуг на платнай асновева ўстановах адукацыі ажыццяўляецца на падставе дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі. Тыпавая форма дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2011 № 99.

У адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 138 Кодэкса забаронена ўстанаўліваць установам адукацыі нарматывы па ажыццяўленні дзейнасці, якая прыносіць даходы.

Пры ажыццяўленні ўстановай адукацыі пазабюджэтнай дзейнасці віды паслуг, якія аказваюцца ёй, павінны быць адлюстраваны ў Статуце ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь 005-2011 «Віды эканамічнай дзейнасці», зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.12.2011 № 85.

Пунктам 9 Палажэння аб парадку фарміравання пазабюджэтных сродкаў, ажыццяўлення расходаў, звязаных з дзейнасцю, якая прыносіць даходы, напрамках і парадку выкарыстання сродкаў, якія застаюцца ў распараджэнні бюджэтнай арганізацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.07.2013 № 641 (далей — Палажэнне аб парадку фарміравання пазабюджэтных сродкаў), вызначана, што пазабюджэтныя сродкі, атрыманыя бюджэтнымі арганізацыямі пры ажыццяўленні дзейнасці, якая прыносіць даходы, адлюстроўваюцца ў каштарысе даходаў і выдаткаў пазабюджэтных сродкаў бюджэтных арганізацый на адпаведны фінансавы год і справаздачнасці па іх у разрэзе крыніц даходаў (падраздзелаў даходаў, устаноўленых у класіфікацыі даходаў бюджэту, зацверджанай Міністэрствам фінансаў). У частцы сум перавышэння даходаў над выдаткамі па пазабюджэтнай дзейнасці, што застаюццаў распараджэнніўстановы адукацыі, сродкі могуць быць выкарыстаны па напрамках, указаныху пункце25 Палажэння аб парадку фарміравання пазабюджэтных сродкаў.

Пунктам 2 артыкула 79 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што бюджэтныя арганізацыі (за выключэннем дзяржаўных органаў, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь) могуць ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы, толькі пастолькі, паколькі яна неабходна для iх устаўных мэт, дзеля якiх яны створаны, адпавядае гэтым мэтам і прадмету дзейнасці арганізацый або паколькi яна неабходна для выканання дзяржаўна значных задач, прадугледжаных іх устаноўчымі дакументамі, адпавядае гэтым задачам і прадмету дзейнасці дадзеных арганізацый.

Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу на тое, што пунктам 30 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі вызначаны асноўныя мэты дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі: забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі, фарміраванне ў яго маральных норм, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту.

Асноўнымі задачамі спецыяльнай дашкольнай установы (пункт 19 Палажэння аб спецыяльнай дашкольнай установе) з’яўляюцца: забеспячэнне атрымання спецыяльнай адукацыі асобам з АПФР на ўзроўні дашкольнай адукацыі з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў, сацыяльная рэабілітацыя выхаванцаў, якая забяспечвае стварэнне ім роўных магчымасцей для ўдзелу ў жыцці грамадства, фарміраванне жыццяздольнай асобы, уключэнне выхаванцаў у актыўнае сацыяльнае ўзаемадзеянне, забеспячэнне іх інтэлектуальнага, асобаснага і фізічнага развіцця, выхаванне асобы дзіцяці, развіццё яго творчага патэнцыялу, далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей і інш.

Арганізацыя іншых відаў паслуг не з’яўляецца прыярытэтнай мэтай дзейнасці дзяржаўных устаноў адукацыі.

Аказанне платных паслуг у сферы адукацыі не можа ажыццяўляцца ўзамен ці ў рамках адукацыйнай дзейнасці, якая фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, пагаршаць якасць прадастаўлення паслуг у сферы адукацыі, якія аказваюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў.

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу з выхаванцамі з АПФР

Дыягнастычная дзейнасць у рабоце з дзецьмі з АПФР

Псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне (далей — абследаванне) у ЦКРНіР носіць комплексны характар. У працэсе абследавання вывучаюцца асаблівасці працякання псіхічных працэсаў і сутнасць індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцей дзіцяці, выяўляюцца другасныя па сваёй прыродзе парушэнні, якія могуць быць прычынай цяжкасцей у навучанні, вызначаюцца іх прычыны, ацэньваюцца ўзровень засваення зместу адукацыйных праграм і сфарміраванасць асноўных сацыяльных навыкаў, вызначаюцца шляхі кампенсацыі наяўнага парушэння, патэнцыяльныя магчымасці і перспектывы для інтэграцыі дзіцяці ў грамадства.

Звяртаем увагу на неабходнасць удасканалення кансультатыўнай работы з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў у перыяд падрыхтоўкі да абследавання і па яго выніках, захавання прававых, маральных і этычных норм, павагі гонару і годнасці ўдзельнікаў абследавання.

Па выніках абследавання ў раздзеле «Рэкамендацыі» ў заключэнні ЦКРНіР рэкамендуецца для выхаванцаў, якім прапануецца атрыманне спецыяльнай адукацыі, афармляць запісы наступным чынам: адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі, вучэбны план спецыяльнай адукацыі, тып установы адукацыі або від установы спецыяльнай адукацыі і арганізацыя спецыяльнай адукацыі, навучальны год. Дадаткова могуць указвацца рэкамендуемыя напрамкі карэкцыйных заняткаў, неабходнасць арганізацыі персанальнага суправаджэння (у групавой або індывідуальнай форме).

Псіхолага-педагагічнае абследаванне выхаванцаў ва ўстанове адукацыі з’яўляецца часткай адукацыйнага працэсу і ажыццяўляецца ў пачатку і канцы навучальнага года на працягу аднаго-двух тыдняў у залежнасці ад формы арганізацыі адукацыйнага працэсу і цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў. Псіхолага-педагагічнае абследаванне ажыццяўляецца ў рамках правядзення карэкцыйных заняткаў і фіксуецца ў журнале ўліку праведзеных заняткаў і наведвання іх дзецьмі на адпаведных старонках.

Вынікі абследавання фіксуюцца ў карце абследавання дзіцяці. Па выніках абследавання дзіцяці з АПФР настаўнік-дэфектолаг у карце абследавання афармляе заключэнне, якое адлюстроўвае характар, структуру, ступень цяжкасці парушэнняў развіцця. З улікам заключэння педагагічным работнікам робіцца абгрунтаваны выбар колькасці і формы правядзення карэкцыйных заняткаў (індывідуальная, падгрупавая, групавая) з улікам навучальных планаў спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі.

Звяртаем увагу на тое, што заняткі па адукацыйных галінах праводзяцца з 1 верасня 2020/2021 навучальнага года ў адпаведнасці з вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі. Правядзенне псіхолага-педагагічнага абследавання на занятках па адукацыйных галінах дапускаецца толькі з выкарыстаннем метаду назірання за дзейнасцю выхаванцаў.

Педагагічнымі работнікамі ўстановы адукацыі па просьбе бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх або па пісьмовых запытах кіраўнікоў устаноў адукацыі з мэтай паляпшэння ўмоў арганізацыі навучання і выхавання навучэнцаў (выхаванцаў) гэтых устаноў для правядзення абследавання ў ЦКРНіР прадастаўляецца педагагічная характарыстыка выхаванца.

Пры складанні педагагічнай характарыстыкі неабходна з улікам узросту выхаванцаў выкарыстоўваць рэкамендацыі, распрацаваныя спецыялістамі дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» і размешчаныя на інтэрнэт-рэсурсе Міністэрства адукацыі http://asabliva.byу раздзеле «Asablivым спецыялістам» / «Метадычная дапамога / Метадычная скарбонка для спецыялістаў (спецыяльных школ (школ-інтэрнатаў))».

Арганізацыя інтэграванага навучання і выхавання

У 2020/2021 навучальным годзе неабходна працягнуць працу па забеспячэнні якасці арганізацыі і зместу адукацыйнага працэсу ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання.

На правядзенне заняткаў з выхаванцамі, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі і для якіх ствараюцца ўмовы для атрымання спецыяльнай адукацыі дома, а таксама для выхаванцаў, якія засвойваюць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю ў групах інтэграванага навучання і выхавання, вылучаецца:

на аднаго выхаванца з інтэлектуальнай недастатковасцю, выхаванца з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату (са значнымі парушэннямі руху або яго адсутнасцю), глухога выхаванца, невідушчага выхаванца — 3,5 гадзіны на тыдзень;

выхаванца са слабым слыхам, выхаванца са слабымзрокам, выхаванца з цяжкімі парушэннямі маўлення, выхаванца з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) — 2,5 гадзіны на тыдзень.

Указаная колькасць гадзін у адпаведнасці з вучэбнымі планамі спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі размяркоўваецца настаўнікам-дэфектолагам на адукацыйныя галіны і карэкцыйныя заняткі з улікам перапынкаў паміж імі.

З мэтай аказання лагапедычнай дапамогі дзецям з АПФР, якія навучаюцца ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання па вучэбным плане спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні), вучэбным плане спецыяльнай дашкольнай установы для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, настаўнік-дэфектолаг групы інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльнай групы мае права ў рамках вучэбных гадзін, вылучаных на правядзенне карэкцыйных заняткаў, праводзіць заняткі па карэкцыі парушэнняў маўлення з выхаванцамі, для якіх гэта неабходна. У заключэннях ЦКРНіР у такіх выхаванцаў у раздзеле «Рэкамендацыі» павінен быць запіс «Заняткі па карэкцыі парушэнняў маўлення».

Настаўнік-дэфектолаг самастойна вызначае напрамак карэкцыйных заняткаў, у рамках якога будзе праводзіцца дадзеная работа.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу з дзецьмі ранняга ўзросту з АПФР

Ранняя комплексная дапамога (далей — РКД) на сучасным этапе разглядаецца як умова эфектыўнага ўключэння дзіцяці з АПФР у агульны адукацыйны працэс з аднагодкамі,якія не маюць псіхафізічных парушэнняў, на наступных узроўнях адукацыі, фактар паспяховасці сацыяльнай інтэграцыі.

Змест работы з дзіцем з фактарам рызыкі парушэнняў развіцця або парушэннем псіхафізічнага развіцця вызначаецца індывідуальнай праграмай РКД, якая распрацоўваецца спецыялістамі ЦКРНіР (настаўнікам-дэфектолагам, педагогам-псіхолагам, медыцынскім работнікам і інш.) сумесна з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) непаўналетніх на аснове вынікаў псіхолага-педагагічнай дыягностыкі. Асноўнымі арыенцірамі пры распрацоўцы індывідуальных праграм для дзяцей ад нараджэння да 1 года жыцця з’яўляюцца: развіццё эмацыянальных зносін са значным дарослым, усіх відаў успрымання, асноўных рухаў і дзеянняў з прадметамі, дамаўленчых рэакцый і маўлення. У працы з дзецьмі ад 1 года да 3 гадоў акцэнт робіцца на развіцці прадметных дзеянняў, фарміраванні перадумоў гульнявой дзейнасці, развіцці зносін і маўлення.

Індывідуальныя праграмы РКД распрацоўваюцца на працягу аднаго месяца з моманту прыняцця рашэння аб неабходнасці аказання РКД дзіцяці з АПФР на тэрмін ад трох да шасці месяцаў.

Алгарытм першаснай распрацоўкі індывідуальнай праграмы РКД ўключае:

1)вывучэнне запыту сям’і, якая выхоўвае дзіця з фактарам рызыкі парушэнняў развіцця або парушэннем псіхафізічнага развіцця, супастаўленне з заключэннем і рэкамендацыямі псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі (далей — ПМПК);

2)аналіз сумесна з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) непаўналетніх функцыянальных магчымасцяў дзіцяці ў межах кожнага напрамку развіцця, вызначэнне яго асаблівых адукацыйных патрэбнасцей і патэнцыялу развіцця;

3)вызначэнне іерархіі асноўных напрамкаў РКДурабоце з канкрэтным дзіцем;

4)вызначэнне задач, зместу і метадычных прыёмаў работы па кожным з напрамкаў развіцця на тэрмін рэалізацыі праграмы;

5)дакументальнае афармленне праграмы.

На этапе вывучэння запыту сям’і важна высветліць мэту звароту бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх, іх чаканніадносна развіцця дзіцяці, абмеркаваць змест заключэння ЦКРНіР і рэкамендацый ПМПК, растлумачыць іх значэнне ў даступнай форме. Вынікам становіцца аптымізацыя або ўдакладненне адукацыйнага запыту бацькоў (законных прадстаўнікоў).

Сумесна з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) непаўналетніхскладаецца характарыстыка функцыянальных магчымасцей дзіцяці, якія суадносяцца з нарматыўнымі паказчыкамі развіцця, абмяркоўваюцца магчымыя прычыны адставання, магчымасці развіцця ў найбліжэйшыя тэрміны (на перыяд распрацоўкі праграмы).

Вызначэнне задач, зместу і метадычных прыёмаў работы з канкрэтным дзіцем па кожным з раздзелаў работы ажыццяўляецца з улікам актуальных магчымасцей і патэнцыялу развіцця дзіцяці. Варта выключыць мэты агульнага характару («Развіваць разуменне маўлення іншых»). Задача павінна быць канкрэтнай, напрыклад: фарміраваць уменне адгукацца на ўласнае імя, фарміраваць уменне па просьбе дарослага паказваць часткі цела (ногі, рукі, галава, жывот, спіна) і г.д. Педагагічным работнікам ЦКРНіР сумесна з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) непаўналетніх варта спланаваць віды і прыёмы работы з дзіцем (сумесныя дзеянні, дзеянні па перайманні, па славеснай інструкцыі і інш.), абмеркаваць віды дапамогі, якія могуць быць выкарыстаны пры ўзнікненні цяжкасцей.

Заключны этап — дакументальнае афармленне, абавязковае ўзгадненне з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) дзіцяці з АПФР, зацвярджэнне індывідуальнай праграмы РКД кіраўніком установы адукацыі.

Комплексная ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі індывідуальных праграм РКД можа ўключаць характарыстыку дынамікі развіцця па кожнай з галін, ацэнку дасягнення пастаўленых мэт, прычын, якія абумовілі вынікі ніжэйшыя за прагназуемыя.

Асаблівую групу дзяцей дзіцячага і ранняга ўзросту, якая з’яўляецца мэтавай для аказання РКД, складаюць дзеці з прыроджанай паднябенна-глотачнай недастатковасцю (расколінамі губы і нёба). Яны ўваходзяць у групу рызыкі ўзнікнення як маўленчых парушэнняў (адкрытай механічнай рыналаліі, рынафаніі), так і другасных адхіленняў у псіхафізічным развіцці. Таму работа з гэтай катэгорыяй выхаванцаў павінна пачынацца з першага года жыцця і ўключаць наступныя напрамкі:

стымуляцыю фізічнага развіцця дзіцяці з мэтай магчымага папярэджання астэнічнага сіндрому;

папярэджанне грубых парушэнняў дыхальнай і галасавой функцый;

папярэджанне з’яўлення і замацавання паталагічных артыкуляцыйных і галасавых навыкаў, а таксама спадарожных рухаў мімічнай мускулатуры (сінкінэзій), стварэнне перадумоў для правільнага гукавымаўлення;

папярэджанне затрымкі маўленчага і псіхічнага развіцця.

Своечасовая абілітацыйная работа дазваляе забяспечыць папярэджанне вышэйназваных парушэнняў, у тым ліку рыналаліі, або мінімізаваць яе праявы ў старэйшым узросце.

Асноўнай формай аказання РКД дзецям з прыроджанай паднябенна-глотачнай недастатковасцю з’яўляецца кансультаванне законных прадстаўнікоў (бацькоў) непаўналетніх, у тым ліку навучанне іх прыёмам стымуляцыі фізічнага, сенсорнага, дамаўленчага і маўленчага развіцця; папярэджання паталагічнага становішча языка ў поласці рота, развіцця дыхання, у тым ліку маўленчага, развіцця голасу і прасадычнага боку маўлення ў цэлым.

Прыроджаная паднябенна-глотачная недастатковасць можа стаць прычынай адкрытай рыналаліі. Агульнае маўленчае развіццё дзяцей з адкрытай рыналаліяй не носіць раўнамернага характару. Вылучаюцца наступныя групы дзяцей з рыналаліяй:

1)           дзеці, у якіх назіраецца фанетычнае парушэнне;

2)           дзеці, у якіх назіраецца фанетыка-фанематычнае недаразвіццё;

3)           дзеці з рыналаліяй, ускладненай нярэзка выяўленым агульным недаразвіццём маўлення;

4)           дзеці з рыналаліяй, ускладненай агульным недаразвіццём маўлення (1-шы, 2-гі, 3-ціўзроўні маўленчага развіцця).

Дзецям дашкольнага ўзросту, якія адносяцца да першых трох груп, аказваецца карэкцыйна-педагагічная дапамога (у пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, ЦКРНіР). Дзеці чацвёртай групы адносяцца да катэгорыі дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення і навучаюцца па вучэбных планах і праграмах спецыяльнай адукацыі.

Асаблівасці лагапедычнай работы пры рыналаліі з дзецьмі дашкольнага ўзросту разглядаюцца ў вучэбна-метадычным дапаможніку «Логопедическая работа с детьми дошкольного возраста с тяжелыми нарушениями речи» Н.М. Баль, Н.В. Драздовай (Мінск: Адукацыя i выхаванне, 2010)(дапаможнік размешчаны ў рэпазіторыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (далей — БДПУ)).

Выкарыстанне сродкаў альтэрнатыўнай камунікацыі ў рабоце з дзецьмі з АПФР

У большасці дзяцей з цяжкімі і (або) множнымі псіхічнымі і (або) фізічнымі парушэннямі цяжкі кантакт з іншымі людзьмі, адсутнічае магчымасць паведаміць вербальна пра сябе, сваіх патрэбнасцях, інтарэсах, пачуццях і перажываннях. Таму адна з найважнейшых задач у рабоце з дадзенай катэгорыяй дзяцей заключаецца ў навучанні іх даступнай сістэме камунікацыі з мэтай нармалізацыі жыццядзейнасці, уключэння ў сацыяльна-эмацыянальнае ўзаемадзеянне.

Адным з эфектыўных сродкаў, якія павышаюць якасць жыцця дзяцей з парушанымі навыкамі вербальных зносін, выступае падтрымліваючая і альтэрнатыўная камунікацыя.

У залежнасці ад сфарміраванасці разумення маўлення і патэнцыяльных здольнасцей да авалодання імпрэсіўным і экспрэсіўным маўленнем вылучаюць тры групы карыстальнікаў падтрымліваючай камунікацыі:

1) карыстальнікі, для якіх падтрымліваючая і альтэрнатыўная камунікацыя выступае як сродак выказвання (разумеюць звернутае да іх маўленне, але маюць цяжкасці ў выказванні сваіх думак, жаданняў пры дапамозе маўлення);

2) карыстальнікі, для якіх падтрымліваючая і альтэрнатыўная камунікацыя выступае ў якасці падтрымкі вуснага маўлення і патрэбная на пэўны перыяд або ў пэўнай сітуацыі;

3) карыстальнікі, для якіх падтрымліваючая і альтэрнатыўная камунікацыя выступае ў якасці альтэрнатыўнай сістэмы (у іх або адсутнічае маўленне, або ёсць істотнае абмежаванне вуснага маўлення). У дадзеным выпадку падтрымліваючая і альтэрнатыўная камунікацыя закранае і экспрэсіўны, і рэцэптыўны бакі зносін.

Сродкі альтэрнатыўнай камунікацыі можна падзяліць на дзве групы. Да першай групы невербальных сродкаў адносяцца сродкі, якія ўласцівы любому чалавеку: рэакцыі на вегетатыўнай аснове (потавыдзяленне, слюнавыдзяленне, слёзы, пачашчанае або запаволенае сэрцабіцце і г.д.), міміка, жэсты, рухіцела, погляд. Да другой групы адносяцца дапаможныя сродкі камунікацыі: тактыльна ўспрымальныя сімвалы (рэальныя прадметы, іх часткі, мініяцюрныя копіі), графічныя сімвалы (бліс-сімвалы, лёб-сімвалы, рэбус-сімвалы, піктаграмы, карцінныя сімвалы камунікацыі, фатаграфіі і г.д.) і тэхнічныя прылады («камунікатыўныя кнопкі», «гаваркія» фотаальбомы, «SuperTalker»,«Go talk», адаптаваныя для камунікацыі планшэты і г.д.).

Падбор аптымальнага сродку камунікацыі, поспех работы па навучанні падтрымліваючай і альтэрнатыўнай камунікацыі залежаць ад індывідуальных магчымасцей канкрэтнага дзіцяці, прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў, актыўнага ўключэння ў дадзены працэс іншых людзей (бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх, суседзяў, сяброў і г.д.).

У навучанні камунікацыі дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, якія маюць парушэнні навыкаў вербальных зносін, перавага аддаецца графічным сімвалам і тэхнічным прыладам, падбор і адаптацыя якіх з’яўляюцца доўгім і складаным працэсам, які залежыць ад цяжкасці парушэння, індывідуальных магчымасцей і патрэнасцей кожнага канкрэтнага карыстальніка. Дзеці заўтыстычнымі парушэннямі часцей выкарыстоўваюць графічныя сродкі, а менавіта карцінныя сімвалы камунікацыі (Picture Communication Symbols). Дзеці з інтэлектуальнымі парушэннямі могуць выкарыстоўваць і графічныя сімвалы, і жэсты, і тэхнічныя прылады, і камунікацыю з дапамогай прадметаў. Для кожнага канкрэтнага карыстальніка можна падабраць, а калі ёсць неабходнасць, то адаптаваць невербальная сродкі. Гэта дасць магчымасць павысіць якасць яго жыцця і створыць умовы для адчування сябе паўнапраўным камунікатыўным партнёрам.

Планаванню карэкцыйна-педагагічнай работы па навучанні падтрымліваючай і альтэрнатыўнай камунікацыі павінна папярэднічаць распазнаванне патрэбнасцей, актуальных навыкаў і магчымасцей негаворачага дзіцяці.

Найбольш часта ўжывальнымі сродкамі падтрымліваючай і альтэрнатыўнай камунікацыі з’яўляюцца жэсты, графічныя сродкі і спецыялізаваныя тэхнічныя прылады рознай ступені складанасці (камунікатары).

У аснове камунікацыі з дапамогай жэстаў (знакаў) ляжаць самыя распаўсюджаныя натуральныя жэсты, якія выкарыстоўваюцца кожным чалавекам на пэўным этапе яго камунікатыўнага развіцця. Усе жэсты аб’яднаны ў сітуатыўныя блокі: сацыяльнае ўзаемадзеянне, гігіена і догляд, ежа і піццё, адзенне і абутак, эмоцыі і адчуванні, сям’я і людзі.

Тэхнічныя прылады адрозніваюцца па памеры, вазе і аб’ёмудадзеных, якія яны могуць захоўваць, а таксама спосабу доступу інфармацыі. Дзякуючы ўключанамуў іх склад праграмнаму забеспячэнню яны дазваляюць чалавеку сінтэзаваць, захоўваць і ажыццяўляць пошук электронных галасавых паведамленняў, запіс якіх ажыццяўляецца за кошт алічбоўкі і (або) сінтэзавання голасу. У большасці выпадкаў алічбаваныя сістэмы ўзнаўляюць папярэдне запісаныя словы або фразы, якія падмацаваны адпаведнымі графічнымі выявамі (малюнкамі, фотаздымкамі, бліс-сімваламі і г.д.). Шырока выкарыстоўваюцца камунікатыўныя дадаткі для смартфонаў і планшэтаў («LetMeTalk», «Сезам», «Зразумей мяне», «Аўтызм. Зносіны»,«Гавары моўчкі»,«Камунікатар ДАР»).

Арганізацыя адукацыйнага працэсу з дзецьмі з парушэннем слыху

Пры рабоце з дзецьмі з парушэннем слыху варта ўлічваць асаблівасці фарміравання ў іх гульнявой дзейнасці, неабходнасць правядзення работа па музычнай стымуляцыі, развіцці навыкаў зносін.

Ключавымі этапамі развіцця гульнявой дзейнасці дзяцей з парушэннем слыху з’яўляюцца: выкліканне і развіццё цікавасці да цацак і дзеянням з імі, фарміраванне прадметна-адлюстравальнай гульнявой дзейнасці, накіраванай на фарміраванне ўяўленняў і ўменняў дзейнічаць з цацкай у адпаведнасці з функцыянальным прызначэннем, фарміраванне сюжэтна-адлюстравальнай гульні, навучанне сюжэтна-ролевым гульням. Пры гэтым асноўнай стратэгіяй развіцця гульнявой дзейнасці дзяцей з парушэннем слыху ранняга і дашкольнага ўзросту выступае паэтапнае фарміраванне ўсё больш ускладненых спосабаў гульнявых дзеянняў на аснове ўзбагачэння жыццёвага вопыту ва ўмовах эмацыянальнага і маўленчага ўзаемадзеяння з дарослым.

Адным з дзейсных сродкаў развіцця і карэкцыі вымаўленчага боку вуснагамаўлення дзяцей з парушэннем слыху дашкольнага ўзросту з’яўляецца музычная стымуляцыя. Музычныя гукі выступаюць у якасці базы для авалодання дзецьмі з парушэннем слыху ўяўленнямі аб якасцях маўленчых гукаў. Блізкасць маўленчага і музычнага інтанавання дазваляе ажыццяўляць перанос уменняў, сфарміраваных на аснове сродкаў музыкі, у працэс авалодання маўленчымі ўменнямі. Пры гэтым варта ўлічваць, што гукі музыкі, як і іншыя немаўленчыя гукі, больш даступныя для ўспрымання на слых дзецям з парушэннем слыху.

Уключэнне ў адукацыйны працэс з дзецьмі з парушэннем слыху музычнай стымуляцыі патрабуе ўзгодненай працы настаўніка-дэфектолага і музычнага кіраўніка, выразнага вызначэння задач карэкцыйнай работы, рашэнне якіх будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем сродкаў музычнай стымуляцыі.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу з дзецьмі з цяжкімі парушэннямі маўлення

Карэкцыйная работа з дзецьмі дашкольнага ўзросту як з цяжкімі, так і з лёгкімі парушэннямі маўлення, якія выпраўляюцца ва ўмовах пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, уключае папярэджанне дыслексіі, дысграфіі і дызарфаграфіі, што прадугледжвае развіццё псіхічных працэсаў і функцый, якія ляжаць у аснове авалодання чытаннем і пісьмом. Дадзеная прапедэўтычнаяработа забяспечвае пераемнасць карэкцыйнай накіраванасці адукацыйнага працэсу з дзецьмі з парушэннямі маўлення на ўзроўні дашкольнай адукацыі і на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

З мэтай папярэджання парушэнняў пісьмовагамаўлення ў дзяцей асаблівую ўвагу неабходна надаць развіццю сенсаматорнай сферы (зрокавага і слыхавога ўспрымання, тэмпа-рытмічнага пачуцця, графаматорных уменняў), увагі, памяці, мыслення, усіх бакоў вуснагамаўлення (вымаўленчага, лексіка-граматычнага, а таксама звязнагамаўлення), удасканаленню фанематычнага слыху і на іх аснове фарміраванню базавых аперацый моўнага аналізу і сінтэзу і навучанню грамаце; развіццю матывацыі, уменняў планаваць сваю дзейнасць, выяўляць памылкі ў працэсе дзейнасці і г.д.

Для выяўлення дзяцей, якія маюць схільнасць да парушэнняў чытання, рэкамендуецца праводзіць скрынінгавае вывучэнне з выкарыстаннем стандартызаванай методыкі А.М. Корнева «Методыка ранняга выяўлення дыслексіі» і па яго выніках удакладняць змест як планаванай карэкцыйнай работы, так і кансультавання законных прадстаўнікоў (бацькоў) непаўналетніх па пытаннях папярэджання парушэнняў пісьмовага маўлення выхаванцаў на наступных этапах навучання.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу з дзецьмі з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні)

Пры рабоце з дзецьмі дадзенай катэгорыі рэкамендуецца надаваць увагу пытанням папярэджання спецыфічнага расстройства арыфметычных навыкаў (дыскалькуліі), якое можа выяўляцца ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

У змест работы настаўніка-дэфектолага па выяўленні дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту з фактарам рызыкі ўзнікнення дыскалькуліі (у пачатку навучальнага года) уваходзіць вызначэнне стану далікавых колькасных уяўленняў, якое адлюстроўваецца ў карце абследавання.

Звесткі аб авалоданні дзіцем старэйшага дашкольнага ўзросту элементарнымі матэматычнымі ўяўленнямі ўключаюць дадзеныя пра стан сфарміраванасці ў дзяцей уяўленняў аб якасных прыкметах прадметаў (колер, форма, велічыня), уменняў параўноўваць прадметы па велічыні практычным шляхам, групаваць іх, складаць упарадкаваны шэраг прадметаў па змяншэнні або ўзрастанні прыкметы (серыяцыя).

Работа па прафілактыцы дыскалькуліі ў дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) уключаецца ў структуру карэкцыйных заняткаў па развіцці пазнавальнай дзейнасці.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу з дзецьмі з інтэлектуальнай недастатковасцю

Пры навучанні грамаце дзяцей дашкольнага ўзросту з інтэлектуальнай недастатковасцю змест работы прадугледжвае фарміраванне ў іх цікавасці да роднай мовы, да сродкаў яго сэнсавага зместу і выразнасці, выхаванне маўленчай увагі, маўленчага слыху, развіццё маўлення дзяцей, а таксама дапаўняе і дазваляе замацоўваць тыя ўяўленні, уменні і навыкі, якія дзіця з інтэлектуальнай недастатковасцю атрымлівае на занятках па адукацыйнай галіне «Развіццё маўлення».

Асаблівая ўвага пры навучанні грамаце надаецца развіццю слыхавога, фанематычнага ўспрымання, карэкцыі недахопаў вымаўлення гукаў і ўмацаванню мышц артыкуляцыйнага апарату, пашырэнню уяўленняў аб навакольным свеце, развіццю зрокава-прасторавага ўспрымання, маўлення выхаванцаў, дробных мышц рукі дзіцяці з мэтай падрыхтоўкі да авалодання навыкамі пісьма.

Заданні, накіраваныя на фарміраванне гатоўнасці дзяцей дашкольнага ўзросту да авалодання граматай, уключаюцца ва ўсе віды заняткаў, якія праводзяцца з выхаванцамі старэйшага дашкольнага ўзросту. Неабходна таксама ўлічваць характэрную для дзяцей дашкольнага ўзросту з інтэлектуальнай недастатковасцю нізкую матывацыю дзейнасці. У многіх з іх не ўзнікае патрэбы навучыцца пісаць, чытаць, спазнаваць новае і да т.п. У сувязі з гэтым узмацняецца значэнне спецыяльных метадаў стымулявання і матывацыі дзейнасці дзяцей.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу з дзецьмі з аўтыстычнымі парушэннямі

Якасная своеасаблівасць псіхафізічнага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту з аўтыстычнымі парушэннямі абумоўлівае мадыфікацыю і адаптацыю зместу адукацыі, сродкаў і ўмоў яго рэалізацыі, а таксама ўстанаўлівае пэўныя патрабаванні да зместу карэкцыйных заняткаў з улікам асаблівых адукацыйных патрэбнасцей дзяцей з аўтыстычнымі парушэннямі (нарошчванне ведаў і ўменняў у кантэксце; памяншэнне аб’ёму разавай дозы вучэбнага матэрыялу; візуалізацыя матэрыялу; павышаная ўвага да сацыяльнай практыкі, неабходнасці ўзмацнення кампенсаторнай асновы іх навучання).

Карэкцыйныя заняткі з дзецьмі дашкольнага ўзросту з аўтыстычнымі парушэннямі могуць мець традыцыйную структуру, якая аб’ядноўвае пяць асноўных этапаў.

Арганізацыйны этап прадугледжвае арганізацыю ўвагі дзіцяці, стымуляванне матывацыі на будучую дзейнасць, трансфармацыю мэт заняткаў у мэтавыя ўстаноўкі для выхаванца. Асноўная мэта дадзенага этапу — падрыхтаваць дзіця да ўспрымання вучэбнага матэрыялу.

Этап актуалізацыі ведаў і ўменняў забяспечвае актуалізацыю і ўдакладненне ведаў пра спосабы дзеянняў, варыянты іх прымянення, узнаўленне ўменняў дзейнічаць згодна з сітуацыяй.

Этап фарміравання ведаў і ўменняў прадугледжвае фарміраванне ведаў і ўменняў, у тым ліку кампенсаторнага характару, у адпаведнасці з індывідуальнай праграмай развіцця дзіцяці, якая складаецца на падставе вынікаў дыферэнцыяльнай і паглыбленай псіхолага-педагагічнай дыягностыкі.

Этап прымянення ведаў і ўменняў прадугледжвае адпрацоўку і замацаванне ўмення, якое складае ключавую мэту карэкцыйных заняткаў, шляхам самастойнага пошуку неабходных ведаў, уменняў і спосабаў дзеянняў для эфектыўнага рашэння пастаўленай задачы.

Этап кантролю і ацэнкі ведаў і ўменняў мае двайнае прызначэнне. З аднаго боку, забяспечвае настаўніку-дэфектолагу магчымасць вызначыць ступень сфарміраванасці ўмення, прычыны цяжкасцяў, якія перашкаджаюць яго якаснаму асваенню, намеціць варыянты змены методыкі яго фарміравання на наступных занятках, магчымасці яго генералізацыі. З іншага боку, прадугледжвае ажыццяўленне ацэнкі паспяховасці дзейнасці дзіцяці.

Пры распрацоўцы зместу карэкцыйных заняткаў з дзецьмі дашкольнага ўзросту з аўтыстычнымі парушэннямі павінны ўлічвацца ключавыя палажэнні сацыяльнай мадэлі рэабілітацыі — прафілактыка і пераадоленне абмежаванняў жыццядзейнасці. Пры распрацоўцы зместу карэкцыйных заняткаў неабходны яго адбор і сістэматызацыя ў адпаведнасці з ўзроўнямі функцыянавання дзяцей дашкольнага ўзросту з аўтыстычнымі парушэннямі, г.зн. паказчыкамі, якія характарызуюць іх у сферах камунікацыі, узаемадзеяння, канструявання і рэалізацыі сацыяльных паводзін. Узровень маўленчага і кагнітыўнага развіцця, імітацыйных і маторных навыкаў, асаблівасцей успрымання вызначае выбар камунікатыўнай сістэмы, якая выкарыстоўваецца ў працэсе работы з дзіцем. Інтэлектуальнае развіццё з’яўляецца патэнцыялам, перадумовай для фарміравання навыку, аднак без спецыяльна арганізаванага ўзаемадзеяння з дзіцем і мэтанакіраванай карэкцыйна-развіццёвай работы патэнцыял застаецца толькі магчымасцю. Павышэнне ўзроўню функцыянавання дасягаецца шляхам фарміравання канкрэтных навыкаў, напрыклад, сацыяльных паводзін. Такім чынам, пажаданыя сацыяльныя паводзіны можна разглядаць як больш высокі ўзровень функцыянавання дзіцяці з аўтыстычнымі парушэннямі.

Распрацоўку зместу карэкцыйных заняткаў варта пачынаць з вызначэння навыкаў, якія плануецца фарміраваць, або тых спосабаў паводзін, якія неабходна развіваць і (або) карэкціраваць. Выбар навыкаў ажыццяўляецца на падставе дадзеных, атрыманых падчас дыягностыкі: узроставая норма (наяўнасць навыку ў аднагодкаў), запыт бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх, сацыяльная значнасць навыку, інтарэсы і пажаданні дзіцяці. Канструяванне зместу вучэбнага матэрыялу карэкцыйных заняткаў мэтазгодна ажыццяўляць з улікам узроставых і функцыянальных паказчыкаў развіцця выхаванцаў, асаблівых адукацыйных патрэбнасцей дзяцей з аўтыстычнымі парушэннямі.

У якасці актуальных напрамкаў рэалізацыі зместу карэкцыйных заняткаў могуць быць вылучаны наступныя: сацыяльная дасведчанасць; сацыяльнае кантактаванне; сацыяльнае навучанне. Карэкцыйныя заняткі па фарміраванні навыкаў сацыяльных паводзін у дзяцей дашкольнага ўзросту з аўтыстычнымі парушэннямі накіраваны на рашэнне шэрагу задач: фарміраванне ўяўленняў аб сабе, блізкім і далёкім сацыяльным асяроддзі, вобраза пэўнай паводзіннай рэакцыі ў простых сацыяльных сітуацыях, уменняў устанаўліваць кантакты з людзьмі, рэалізоўваць сацыяльныя ролі, стымуляванне сацыяльнай актыўнасці, сацыяльнай цікавасці.

Да асноўных стратэгій правядзення карэкцыйных заняткаў з дзецьмі з аўтыстычнымі парушэннямі, якімі трэба кіравацца настаўніку-дэфектолагу, адносяцца: стварэнне шматлікіх сітуацый для навучання; прымяненне візуальнай дапамогі ў выглядзе малюнкаў, жэстаў, картак і інш.; аказанне фізічнай дапамогі; прад’яўленне мадэлі паводзін або дэманстрацыя пажаданых паводзін; вербалізацыя; выкарыстанне прамых і ўскосных указанняў.

Правядзенне карэкцыйных заняткаў прадугледжвае насычэнне дзіцячай дзейнасці эмацыйна значнымі элементамі, арганізацыю натуральнага навучання (у менш структураваных умовах) і сацыяльнага падмацавання. Актывізацыя ўспрымання, перапрацоўкі і самастойнага ўзнаўлення інфармацыі і дзеянняў у розных сацыяльных сітуацыях можа быць забяспечана за кошт строгай алгарытмізацыі дзейнасці дзяцей. Алгарытмы даюць магчымасць дзецям з аўтыстычнымі парушэннямі адэкватна расчляняць дзеянні на этапы, напаўняць іх зместам і ўстанаўліваць парадак рэалізацыі. Навучанне праз асобныя пробы мае на мэце падзел навыку на менш складаныя элементы, кожны з якіх асвойваецца асобна. Дзіцяці гэта забяспечвае пэўную ступень камфорту, паколькі ён дзейнічае ў адпаведнасці з абмежаванай інструкцыяй (алгарытмам), атрымлівае падказкі, падмацаванні, назірае нейтральныя рэакцыі педагагічнага работніка на свае памылкі. Натуральнае з’яўленне або прад’яўленне жаданага стымулу (падмацавальніка), у тым ліку з боку аднагодкаў, або ухіленне (памяншэнне) непрыемнага стымулу непасрэдна пасля рэакцыі дазваляе спыніць непажаданыя або выклікаць пажаданыя паводзіны і будзе стымуляваць генералізацыю навыкаў і інтэграцыю дзіцяці ў калектыў аднагодкаў. Генералізацыя навыкаў забяспечвае перанос навыкаў, набытых на занятках, у розныя сацыяльныя сітуацыі ў натуральным асяроддзі.

Эфектыўнасць карэкцыйных заняткаў па фарміраванні ў дзяцей дашкольнага ўзросту з аўтыстычнымі парушэннямі навыкаў сацыяльных паводзін можа быць забяспечана пры ўмове выкарыстання як традыцыйных метадаў навучання (славесных, наглядных і практычных), так і спецыфічных (сенсорнай інтэграцыі, сацыяльных гісторый, відэамадэлінгу, структуравання і візуалізацыі, навучальнага ўзаемадзеяння, адрознівання).

Выбар формы правядзення карэкцыйных заняткаў прадыктаваны зместам работы і канчатковым вынікам, на які арыентавана дзейнасць педагагічнага работніка. Так, фарміраванне сацыяльнай дасведчанасці мэтазгодна рэалізоўваць праз сістэму індывідуальных заняткаў з улікам асаблівасцейразвіцця, магчымасцей і патрэбнасцей дзяцей. Фарміраванне навыкаў сацыяльнага кантактавання можа ажыццяўляцца як на індывідуальных (дзеянне з прадметам у прысутнасці дарослага, уваходжанне ў кантакт з дарослым праз прадмет, уваходжанне ў кантакт у адпаведнасці з простай інструкцыяй і інш.), так і на падгрупавых занятках (ініцыяванне кантакта з аднагодкамі рознымі спосабамі, уваходжанне ў кантакт у працэсе гульні і інш.). Сацыяльнае навучанне таксама аптымальна здзяйсняць як на індывідуальных (дзеянне з прадметам побытавага прызначэння ў адпаведнасці з яго функцыянальным прызначэннем і інш.), так і на падгрупавых занятках (назіранне за дзеяннямі аднагодкаў; капіраванне простых жэстаў, дзеянняў; знаходжанне ў непасрэднай блізкасці з іншымі дзецьмі; адказ на запрашэнне да ўзаемадзеяння; здзяйсненне сенсорных абарон і інш.).

Для дзяцей з аўтыстычнымі парушэннямі пры неабходнасці арганізуецца персанальнае суправаджэнне (у групавой або індывідуальнай форме). Мэтазгоднасць персанальнага суправаджэння вызначае ЦКРНіР падчас абследавання. Персанальнае суправаджэнне ў адукацыйным працэсе выхаванцаў з аўтыстычнымі парушэннямі ажыццяўляе выхавальнік дашкольнай адукацыі.

Дзейнасць выхавальніка дашкольнай адукацыі ў рамках персанальнага суправаджэння накіравана на рэалізацыю наступных задач:

адаптацыю дзіцяці з аўтыстычнымі парушэннямі да ўмоў установы адукацыі;

стварэнне ўмоў для навучання і выхавання дзіцяці з улікам яго магчымасцей і асаблівых адукацыйных патрэбнасцей;

стварэнне ўмоў для сацыялізацыі дзіцяці, уключэнне яго ва ўзаемадзеянне з педагагічнымі работнікамі, дзецьмі;

стварэнне ўмоў для раскрыцця патэнцыяльных магчымасцей дзіцяці.

У адпаведнасці зпасадавымі абавязкамі, устаноўленымі АКДП, выхавальнік дашкольнай адукацыі пры арганізацыі персанальнага суправаджэння дзіцяці з аўтыстычнымі парушэннямі ажыццяўляе карэкцыю паводзінных парушэнняў выхаванца, развіццё яго камунікатыўных навыкаў, арганізацыю ўзаемадзеяння з дзецьмі, з педагагічнымі работнікамі, адаптацыю асяроддзя і вучэбнага матэрыялу, арганізацыю дзейнасці выхаванца, дапамогу ў выкананні санітарна-бытавых уменняў, адаптацыю ў прасторы ўстановы адукацыі, уключэнне ў дзіцячы калектыў, фарміраванне талерантнага стаўлення да дзяцей дадзенай катэгорыі ва ўстанове адукацыі.

Звяртаем увагу на тое, што ў адпаведнасці з кваліфікацыйнымі патрабаваннямі да пасады выхавальнікі дашкольнай адукацыi, якiя ажыццяўляюць персанальнае суправаджэнне, абавязаны прайсці павышэнне кваліфікацыі па пытаннях аказання карэкцыйнай дапамогі дзецям з аўтыстычнымі парушэннямі.

Змест работы выхавальніка дашкольнай адукацыі, які ажыццяўляе персанальнае суправаджэнне, адлюстроўваецца ў плане работы (на месяц або паўгоддзе) і залежыць ад узросту дзіцяці з аўтыстычнымі парушэннямі, яго функцыянальных магчымасцей, рэкамендаванай адукацыйнай праграмы. План работы можа ўключаць асноўныя напрамкі дзейнасці па суправаджэнні, рэалізуемыя задачы, выкарыстаныя прыёмы работы, указанне датыработы, якая праводзіцца.

Мэтазгодна план работы дапоўніць раздзелам «Заўвага» для фіксацыі асноўных дасягненняў дзіцяці, цяжкасцей,якія ўзнікаюць у працэсе навучання і выхавання, і іх прычын, часу яго прадуктыўнай дзейнасці, ступені яго ўключэння ва ўзаемадзеянне з аднагодкамі і г.д. Атрыманыя звесткі дазволяць вызначыць прычыны паводзінных парушэнняў, падабраць эфектыўныя прыёмы работы з дзіцем, вызначыць узровень аптымальнай сенсорнай нагрузкі.

План работы абмяркоўваецца з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) непаўналетняга, настаўнікам-дэфектолагам, выхавальнікам дашкольнай адукацыі групы. Пры неабходнасці ў яго ўносяцца карэктывы.

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу з дзецьмі з парушэннямі зроку

У рабоце з дзецьмі з парушэннямі зроку рэкамендуецца звяртаць увагу на фарміраванне іх самастойнасці ў розных сферах жыццядзейнасці, здольнасці праяўляць валявое намаганне, развіццё сацыяльнай актыўнасці, цікавасці да паўсядзённай падзейнасці, жыцця дарослых і аднагодкаў, уменні выконваць правілы культуры зносін і паводзін, здольнасці суперажываць, клапаціцца аб старэйшых і малодшых, дапамагаць, усведамляць і праяўляць свае індывідуальныя магчымасці, творчыя задаткі, што ў далейшым забяспечыць іх паспяховую сацыялізацыю.

Пры парушэннях зрокупраяўляюцца спецыфічныя асаблівасці ў маўленчым развіцці дзяцей. Дадзеныя даследаванняў паказваюць, што больш за трэць дзяцей з парушэннямі зроку дашкольнага ўзросту маюць усе тыпы парушэнняў вымаўлення, фанетыка-фанематычнае недаразвіццё маўлення, агульнае недаразвіццё маўлення. Маўленне для дзіцяці дашкольнага ўзросту з парушэннямі зроку, з’яўляючыся сродкам зносін і спазнання навакольнага свету, паступова становіцца асноўнай крыніцай кампенсацыі пры парушэннях зроку. Умовы двухмоўя могуць істотна ўскладніць гэты працэс. У групе другога ранняга ўзросту (ад 1 года да 2 гадоў), першай малодшай групе (ад 2 да 3 гадоў), у першым паўгоддзі ў другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) устаноў адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання і выхавання рэкамендуецца рэалізоўваць змест адукацыйнай галіны «Развіццё маўлення» («Развитие речи») у нерэгламентаванай дзейнасці праз арганізацыю маўленчых зносін: слуханне фальклорных і мастацкіх твораў на беларускай (рускай) мове, выкарыстанне асноўных форм маўленчага этыкету ў сітуацыях зносін, засваенне назваў прадметаў блізкага побытавага асяроддзя і да т.п.

У сярэдняй (ад 4 да 5 гадоў) і старшай (ад 5 да 6 і ад 6 да 7 гадоў) групах пры рэалізацыі зместу названых адукацыйных галін рэкамендуецца выкарыстоўваць адаптаваны змест вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі для дзяцей з парушэннямі зроку. Звяртаем увагу на то, што раздзел «Маўленчыя зносіны» абноўленага зместу вучэбнай праграмы адпавядае зместу, які прадстаўлены ў адукацыйнай галіне «Дзіця і грамадства» адаптаванага зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі для дзяцей з парушэннямі зроку (раздзелы «Узаемадзеянне з аднагодкамі і дарослымі», «Гульнявая дзейнасць»).

Пры рэалізацыі зместу адукацыйнай галіны «Выяўленчае мастацтва» рэкамендуецца ў групе другога ранняга ўзросту (ад 1 года да 2 гадоў), першай малодшай групе (ад 2 да 3 гадоў) і ў першым паўгоддзі ў другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) заняткі аплікацыяй планаваць не часцей за адзін раз у месяц.

Заняткі па адукацыйнай галіне «Выяўленчае мастацтва» могуць праводзіцца сумесна выхавальнікам дашкольнай адукацыі і настаўнікам-дэфектолагам (тыфлапедагогам). Пры гэтым тыфлапедагог ажыццяўляе фарміраванне спосабаў абследавання аб’ектаў, уменняў выконваць практычныя дзеянні з дапамогай інструментаў і спецыяльных прыстасаванняў (шаблонаў, трафарэтаў і інш.) на пачатковым этапе авалодання выяўленчымі навыкамі.

Пры рэалізацыі зместу адукацыйнай галіны «Мастацкая літаратура» ў групе другога ранняга ўзросту (ад 1 года да 2 гадоў), першай малодшай групе (ад 2 да 3 гадоў), другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) ва ўстановах адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання рэкамендуюцца творы мастацкай літаратуры і фальклору на рускай мове, ва ўстановах адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання — творы мастацкай літаратуры і фальклору на беларускай мове. Пачынаючы з сярэдняй групы (ад 4 да 5 гадоў) у спецыяльна арганізаванай дзейнасці выкарыстоўваюцца творы мастацкай літаратуры і фальклору на рускай і беларускай мовах згодна з абноўленым зместам вучэбнай праграмы.

У сярэдняй (ад 4 да 5 гадоў) і старшай (ад 5 да 7 гадоў) групах забяспечваецца рэалізацыя зместу раздзела «Тэхнічнае канструяванне» вучэбнай праграмы. Пры гэтым выкарыстоўваюцца прыёмы, якія палягчаюць бачнасць аб’ектаў. Канструктыўную дзейнасць дзяцей з парушэннямі зроку неабходна арганізоўваць з выкарыстаннем кампенсаторных уменняў (абследаваць на полісенсорнай аснове, параўноўваць, выбіраць па ўзоры, вычляняць часткі з цэлага, устанаўліваць прасторавыя адносіны паміж часткамі адносна адно аднаго і інш.).

Пры рэалізацыі зместу раздзелаў «Дзіцячае ручное ткацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» для дзяцей з парушэннямі зроку варта выконваць рэжым зрокавай нагрузкі, выкарыстоўваць прыёмы, якія палягчаюць бачнасць аб’ектаў.

 

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі

Установы агульнай сярэдняй адукацыі (школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, вучэбна-педагагічны комплекс (яслі-сад — пачатковая школа, яслі-сад — базавая школа, яслі-сад — сярэдняя школа, дзіцячы сад — пачатковая школа, дзіцячы сад — базавая школа, дзіцячы сад — сярэдняя школа)), установы спецыяльнай адукацыі (дапаможная школа-інтэрнат, спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат) пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі павінны кіравацца заканадаўствам у сферы дашкольнай і спецыяльнай адукацыі.

Адукацыйны працэс у названых відах устаноў адукацыі ажыццяўляецца цэлы год і арганізуецца ў рэжыме пяцідзённага навучальнага тыдня, выхаванцы могуць аб’ядноўвацца ў групы аднаго або рознага ўзросту.

Пры складанні вучэбных планаў названых відаў устаноў адукацыі дзейнасць установы адукацыі з дзецьмі дашкольнага ўзросту падаецца ў выглядзе асобнага раздзела з улікам тыпавога вучэбнага плана, вучэбных планаў спецыяльнай адукацыі, асаблівасцей кантынгенту выхаванцаў і рэсурснага (кадравага і матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння і зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

Навучальныя планы названых відаў устаноў адукацыі распрацоўваюцца на аснове тыпавога вучэбнага плана, вучэбных планаў спецыяльнай адукацыі з улікам асаблівасцей кантынгенту выхаванцаў і рэсурснага (кадравага і матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння і зацвярджаюцца кіраўніком установы адукацыі.

Пры наяўнасці ва ўстанове адукацыі рознаўзроставай групы выхаванцаў колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне адукацыйных галін разлічваецца для кожнага ўзросту асобна на аснове тыпавога вучэбнага плана дашкольнай адукацыі, вучэбных планаў спецыяльнай адукацыі.

 

Планаванне дзейнасці ўстаноў адукацыі

У адпаведнасці з пастаўленымі задачамі гадавы план уключае ў сябе наступныя структурныя кампаненты.

  1. Аналіз работы за папярэдні год, задачы на наступны год. Эфектыўнасць планавання шмат у чым залежыць ад якаснага аналізу выканання плана за папярэдні год, на аснове якога вызначаюцца задачы на наступны год (2–3 задачы). Ва ўстановах дашкольнай адукацыі, якія маюць 1–3 узроставыя групы, можа быць запланавана адна задача.

Асноўнымі патрабаваннямі да аналізу работы ўстановы адукацыі могуць выступаць: выразнасць пабудовы па блоках (раздзелах) плана; лагічная паслядоўнасць выкладання матэрыялу; аргументаванасць, параўнанне з папярэднім навучальным годам; дакладнасць ацэнак, якія выключаюць суб’ектывізм; доказнасць высноў; канкрэтнасць і педагагічная абгрунтаванасць прапаноў; магчыма прымяненне ілюстрацыйных матэрыялаў (графікі, табліцы, дыяграмы і інш.).

2. Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы: арганізацыя адукацыйных паслуг, якія прадастаўляюцца установай адукацыі; фарміраванне і аснашчэнне развіццёвага прадметна-прасторавага асяроддзя; узаемадзеянне з зацікаўленымі органамі і арганізацыямі; перыядычнасць павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, арганізацыя дзейнасці педагагічных саветаў і інш.

  1. Праца з педагагічнымі работнікамі: формы павышэння кваліфікацыі ў міжкурсавы перыяд, дыягнастычная работа, падрыхтоўка атэстацыі педагагічных работнікаў, вывучэнне, абагульненне, укараненне, распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту, самаадукацыя педагагічных работнікаў, эксперыментальная (інавацыйная) дзейнасць педагагічнага калектыву і інш.
  2. Выхаваўчая работа: мерапрыемствы з удзелам выхаванцаў па сацыяльна-маральным, асобасным, эстэтычным, экалагічным і фізічным выхаванні (правядзенне конкурсаў, выстаў, экскурсій, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў і г.д.).
  3. Псіхолага-педагагічнае і медыцынскае суправаджэнне адукацыйнага працэсу: формы работы педагога-псіхолага, медыцынскіх работнікаў, педагога сацыяльнага.
  4. Узаемадзеянне з сем’ямі выхаванцаў: формы работы па павышэнні псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх, уключэнні іх у адукацыйны працэс.
  5. Узаемадзеянне з установамі агульнай сярэдняй адукацыі: формы работы з удзельнікамі адукацыйнага працэсу па забеспячэнні гатоўнасці выхаванцаў да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
  6. Арганізацыя працы ў летні аздараўленчы перыяд: мерапрыемствы па падрыхтоўцы ўстановы адукацыі да дзейнасці ў летні перыяд, формы работы з удзельнікамі адукацыйнага працэсу.
  7. Кантроль: віды і змест кантролю.
  8. Адміністратыўна-гаспадарчая дзейнасць: работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі (набыццё сродкаў навучання, спартыўнага інвентара, тэхналагічнага абсталявання, ажыццяўленне рамонтных работ і г.д.).

У прапанаваную структуру плана могуць быць унесены змяненні і дапаўненні з улікам умоў, спецыфікі дзейнасці ўстановы адукацыі.

Ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, планаванне работы на навучальны год па ўсіх напрамках сваёй дзейнасці ажыццяўляецца як на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, так і на ўзроўні дашкольнай адукацыі.

Напрамкі дзейнасці вызначаюцца з улікам спецыфікі пэўнайустановы адукацыі і адлюстроўваюцца ў кожным раздзеле плана на навучальны год.Напрыклад,стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі выхаванцамі з АПФР і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі; забеспячэнне пераемнасці дашкольнайадукацыі і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі; арганізацыя працы з выхаванцамі ў летні аздараўленчы перыяд і інш.

 

План рэалізацыі адукацыйнага працэсу ў групах ранняга і дашкольнага ўзросту

План рэалізацыі адукацыйнага працэсу ў групах ранняга і дашкольнага ўзросту можа ўключаць наступныя структурныя кампаненты:

Задачы дзейнасці ўстановы адукацыі на навучальны год.

Навукова-метадычнае забеспячэнне (пералік вучэбных выданняў, афіцыйна зацверджаных або дапушчаных у якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэкамендаваных Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Узаемадзеянне з сем’ямі выхаванцаў (формы і змест работы па павышэнні псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў і ўключэнні іх у адукацыйны працэс).

У адпаведнасці са службовымі абавязкамі, вызначанымі АКДП, выхавальнікі дашкольнай адукацыі павінны вывучаць умовы жыцця і выхавання выхаванцаў, а таксама планаваць, арганізоўваць і праводзіць выхаваўчую, адукацыйную і аздараўленчую работу, накіраваную на рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Індывідуальная работа з выхаванцамі (змест работы па адукацыйных галінах вучэбнай праграмы на аснове штодзённых назіранняў педагагічнага работніка і з улікам вынікаў дзіцячай дзейнасці. Карэкцыйна-развіваючая работа плануецца і ажыццяўляецца педагогам-псіхолагам, настаўнікам-дэфектолагам).

Загартоўванне (асноўныя віды загартоўвання плануюцца з улікам прынцыпаў загартоўвання, узроставых асаблівасцей выхаванцаў, сезонных змяненняў, умоў установы дашкольнай адукацыі).

Рухальная актыўнасць (змест мерапрыемстваў распарадку дня: ранішняя гімнастыка, рухавыя гульні і фізічныя практыкаванні на 1-й і 2-й прагулках, актыўны адпачынак).

Спецыяльна арганізаваная дзейнасць, рэгламентаваная тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі (гульня, заняткі), плануецца па адукацыйных галінах на аснове раскладу гульняў, заняткаў на кожны дзень тыдня ў адпаведнасці з вучэбным планам установы дашкольнай адукацыі, вучэбнымі планамі спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі. Вызначаюцца тэма і мэта дзейнасці на працягу тыдня. У змест планавання ўключаюцца: адукацыйная галіна і від заняткаў, тэма заняткаў, праграмныя задачы, крыніцы планавання. Планаванне спецыяльна арганізаванай дзейнасці ў рознаўзроставай групе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з агульнымі патрабаваннямі, але мае пэўную адметнасць.

Пры планаванні франтальных форм работа варта ўлічваць адрозненне зместу (па ступені цяжкасці) і працягласці дзейнасці дзяцей кожнага ўзросту. Неабходна ўказваць праграмныя задачы ў дачыненні да кожнага ўзросту, прадугледзець дыферэнцыраваныя заданні для дзяцей, у тым ліку заданні карэкцыйнай накіраванасці.

Нерэгламентаваная дзейнасць выхаванцаў (віды дзіцячай дзейнасці: зносіны, гульня, пазнавальная практычная (прадметная — у групах ранняга ўзросту), мастацкая, элементарная працоўная).

Ва ўстановах адукацыі рэкамендуецца частку структурных кампанентаў плана (задачы дзейнасці ўстановы адукацыі на навучальны год; навукова-метадычнае забеспячэнне; узаемадзеянне з сям’ёй; індывідуальная работа з выхаванцамі; загартоўванне; рухальная актыўнасць) распрацоўваць на год, паўгоддзе, месяц, а частку (спецыяльна арганізаваная і нерэгламентаваная дзейнасць) — на кожны дзень тыдня месяца.

Пры планаванні адукацыйнага працэсу ў групах ранняга ўзросту з мэтай якаснай рэалізацыі зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі неабходна забяспечыць паўторнасць правядзення заняткаў.

 

Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій ва ўстановах адукацыі, інтэрнэт-рэсурсаў

Пры выкананні работ па распрацоўцы, суправаджэнню, эксплуатацыі і размяшчэнні афіцыйных інтэрнэт-сайтаў устаноў адукацыі варта забяспечыць няўхільнае выкананне патрабаванняў і рэкамендацый Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.02.2010 № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт» (далей — Указ), Палажэння аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2010 № 645 (далей — Палажэнне), Дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ2105-2012 «Інфармацыйныя тэхналогіі. Інтэрнэт-сайты дзяржаўных органаў і арганізацый. Патрабаванні»(далей — Стандарт), Інструкцыяй аб парадку рэгістрацыі даменных імён у прасторы іерархічных імён нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, зацверджанай загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 18.06.2010 № 47 (далей — Інструкцыя). Дадзеныя патрабаванні і рэкамендацыі размешчаны на сайце ўстановы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр» (далей — ГІАЦ) (http://www.giac.by).

Адказнасць за фарміраванне, вядзенне і забеспячэнне функцыянавання сайта ўстановы адукацыі, а таксама за яго адпаведнасць патрабаванням Указа, Палажэння, Стандарту і Інструкцыі ўскладаецца на кіраўніка ўстановы адукацыі.

Адміністрацыям устаноў адукацыі, органам кіравання адукацыяй, інстытутам развіцця адукацыі варта забяспечыць сістэматычнае вывучэнне і аналіз зместу інфармацыі, якая размяшчаецца на афіцыйных інтэрнэт-сайтах устаноў адукацыі.

Адукацыйны працэс з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, электронных сродкаў навучання павінен быць арганізаваны з улікам патрабаванняў Санітарных норм і правіл «Патрабаванні пры рабоце з відэадысплэйнымі тэрміналамі і электронна-вылічальнымі машынамі» (пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2013 № 59), ССЭП, інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі «Аб выкарыстанні сучасных інфармацыйных тэхналогій ва ўстановах адукацыі».

 

СТВАРЭННЕ АДАПТЫЎНАГА АДУКАЦЫЙНАГА АСЯРОДДЗЯ, ЯКОЕ ЗАБЯСПЕЧВАЕ ЗАДАВАЛЬНЕННЕ АСАБЛІВЫХ АДУКАЦЫЙНЫХ ПАТРЭБНАСЦЕЙ АСОБ З АПФР

Развіваючае прадметна-прасторавае асяроддзе ва ўстановах адукацыі павінна быць:

змястоўна-насычаным у адпаведнасці з узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі выхаванцаў, праграмамі спецыяльнай адукацыі;

трансфармуемым пры змене адукацыйнай сітуацыі і з улікам інтарэсаў і пазнавальных магчымасцей выхаванцаў;

поліфункцыянальнымз мэтай разнастайнага выкарыстання складнікаў прадметнага асяроддзя (прадметаў, якія не маюцьцвёрда замацавага спосабуўжывання, прыдатных для выкарыстання ў розных відах дзіцячай актыўнасці, у тым ліку ў якасці прадметаў-замяшчальнікаў у дзіцячай гульні);

варыятыўным для забеспячэння ў групавых памяшканнях прасторы для гульнявой дзейнасці, канструявання, мадэлявання, адасаблення, іншых мэт і наяўнасці разнастайных матэрыялаў для самастойнай творчай дзейнасці выхаванцаў у адпаведнасці з іх выбарам;

даступным для дзяцей з АПФР (ва ўсіх памяшканнях, дзе ажыццяўляецца адукацыйны працэс, да ўсіх гульняў, цацак, вучэбных выданняў, неабходных для розных відаў дзіцячай актыўнасці);

бяспечным для выхаванцаў, якое забяспечвае надзейнасць і бяспеку выкарыстання ўсіх яго элементаў.

У 2020/2021 навучальным годзе неабходна працягваць правядзенне мерапрыемстваў па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці ва ўстановах адукацыі ў адпаведнасці з Метадычнымі рэкамендацыямі па вызначэнні даступнасці аб’ектаў і адаптацыі паслуг, якія прадастаўляюцца насельніцтву, з улікам асаблівых патрэбнасцей інвалідаў. Метадычныя рэкамендацыі распаўсюджваюцца на функцыянальна-планіровачныя элементы будынкаў і збудаванняў, іх участкі або асобныя памяшканні, даступныя для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб (уваходныя вузлы, камунікацыі, шляхі эвакуацыі, памяшканні (зоны) абслугоўвання і інш.).

Звяртаем увагу на неабходнасць забеспячэння комплекснага падыходу ў стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці ва ўстановах адукацыі.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.01.2016 № 73 «Аб зацвярджэнні Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016—2020 гады» і Анкетай вызначэння даступнасці пад комплексным падыходам маецца на ўвазе стварэнне безбар’ернага асяроддзя на аб’екце з улікам патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў, які ўключае:

тэрыторыю, прылеглую да будынка, у тым ліку наяўнасць аўтастаянкі (паркоўкі), абсталяванай для спецаўтамабіляў інвалідаў (з машынамесцамі адпаведнага памеру, паніжэннем бардзюрнага каменя ад месца паркоўкі на тратуар, знакамі на паверхні пляцоўкі і знакам, які стаіць асобна); адсутнасць бар’ераў на шляху перамяшчэння па тэрыторыі (забеспячэнне роўнага дарожнага пакрыцця, адсутнасці перападаў вышынь, наяўнасць папераджальнай і накіроўваючай тактыльнай пліткі); наяўнасць даступнай лесвіцы адпаведнага памеру (поручні (парэнчы), кантрасная маркіроўка прыступак лесвіцы, тактыльная плітка перад лесвіцай і на апошняй прыступцы лесвіцы); наяўнасць пандуса (шырыня не менш як адзін метр, неабходны ўхіл пандуса, адпаведныя пляцоўкі ў пачатку і канцы пандуса з кантраснай паласой, адкідны пандус з абавязковай кнопкай выкліку, парэнчы); наяўнасць электрычнага пад’ёмніка (пры неабходнасці); бесперашкодны доступ у будынак (адсутнасць перападаў вышынь і парогаў, шырыня дзвярэй не менш за 0,9 метра, вольная прастора перад дзвярыма пры адчыненні «на сябе», маўленчы інфарматар, яркая маркіроўка на шкле дзвярэй, размешчаная ў адпаведнасці з патрабаваннямі, кантрасная дзвярная ручка, візуальная інфармацыя, у тым ліку выкананая шрыфтам Брайля);

унутранае памяшканне,у тым ліку наяўнасць даступнага вестыбюля, які мае свабодную прастору, візуальную, гукавую і тактыльную інфармацыю, ліфта, адаптаванага да асаблівасцей інвалідаў (устаноўленыя памеры кабін, укладка тактыльнай пліткі перад ліфтам, прылада, якая забяспечвае гукавое аб’яўленне паверхаў, маркіроўка шрыфтам Брайля кнопак нумароў паверхаў і іншых кнопак, забеспячэнне прыладай для ўзмацнення гуку апарата двухбаковай сувязі з дыспетчарскім пунктам); даступнай лесвіцы з устаноўленай шырынёй, тактыльнай пліткай перад пачаткам і ў канцы лесвічнага марша, размяшчэннем бесперапынных парэнчаў з двух бакоў; санітарна-гігіенічных пакояў, адаптаваных да асаблівасцяў інвалідаў (памеры кабіны, якія адпавядаюць патрабаванням, размяшчэнне ўнітазаў і ракавін у адпаведнасці з патрабаваннямі, абсталяванне вертыкальнымі і гарызантальнымі поручнямі, кнопка выкліку, на дзвярах засаўкі, якія забяспечваюць магчымасць адчынення як звонку, так і знутры, душавая кабіна, абсталяваная з улікам асаблівых патрэбнасцей інвалідаў у адпаведнасці з устаноўленымі нормамі); інфармацыйнай даступнасці, у тым ліку з выкарыстаннем шрыфта Брайля;

даступнасць інтэрнэт-рэсурсаў.

Разделы сайта