Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.02.16

Мову родную шануйце!

Мову родную шануйце!

 

Пад такой  назвай прайшло ў нашай школе мерапрыемства, прысвечанае  Міжнароднаму  дню  роднай мовы для вучняў 3-9 класаў. У кабінеце беларускай мовы была аформлена выстава  літаратуры. На дошцы - выказванні  знакамітых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.  Вучні з задавальненнем размаўлялі на беларускай мове,  актыўна прымалі ўдзел ва ўсіх прапанаваных конкурсах. Адчувалася атмасфера добразычлівасці.

Матчына мова, спеўнае слова, родная мова - так ласкава і шаноўна называлі вучні сваю мову.   Мерапрыемства дазволіла ўсім  атрымаць задавальненне і яшчэ раз пераканацца, што родная мова  - гэта жыццёвая неабходнасць, якая дазваляе адчуць   кожнаму з нас уласную прыналежнасць да свайго народа і ў пэўнай меры імкнуцца да яе захавання.

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.

Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі.

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

Мовы не аддай на здзек.

Толькі з ёю жыцця век.

Фотаматэрыялы

  • Правила безопасности на льду

Раздзелы сайта