Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.09.22

Квэст-гульня “Фальклор, фальклор­ – душа народа”

Квэст-гульня Фальклор, фальклор­ – душа народа

Спачатку было слова…!

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да тыдня роднай мовы, з мэтай фарміравання ў вучняў пазітыўнага стаўлення да вывучэння роднай мовы, захавання яе ўнікальнасці, выхавання паважлівага стаўлення да роднай культуры 20 верасня прайшла квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”.

Падчас мерапрыемства навучэнцы ўзгадалі значэнне паняцця“фальклор” і яго форм. Пасля гэтага падзяліліся на 2 каманды і праявілі сябе ў наступных тэматычных станцыях: “Знаўцы фальклору”, “Малыя фальклорныя жанры”, “Прыказкі не дарма гавораць”, “Растлумач значэнне”, “Казка – у жыцці падказка!”, “Мудрасць слова”, “Музычны калейдаскоп”. Каманды паспяхова выконвалі розныя заданні, выказваючы свой пункт гледжання.

Усе заданні былі займальныя, цікавыя і змястоўныя, а галоўнае выхоўвалі ў вучняў любоў да роднага слова, гонар за сваю Радзіму – Беларусь. Хай заўседы гучыць мова роднай зямлі, мова беларускага народа!

Фотаматэрыялы

  • Правила безопасности на льду

Раздзелы сайта