Ва ўстанове адукацыі для вучняў III-V, VII-IX класаў прайшоў квэст “Сэрцам краніся роднага слова”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Вучні, падзяліўшыся на тры каманды, адправіліся ў цікавае падарожжа па наступных станцыях: “Шыфроўка”, “Слова трапнае і гаваркое”, “Знакамітыя пісьменнікі”, “Перакладчыкі”, “Ад гісторыі да сучаснасці”, “Знаўцы слова”, “Па старонках беларускага фальклору”. Праведзенае мерапрыемства дазволіла ўсім атрымаць задавальненне і яшчэ раз пераканацца, што родная мова – гэта жыццёвая неабходнасць, якая дазваляе адчуць кожнаму з нас уласную прыналежнасць да свайго народа і ў пэўнай меры імкнуцца да яе захавання.