Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.09.2022

Гастранамічны фэст "Беларуская кухня"

Гастранамічны фэст "Беларуская кухня"

У межах тыдня роднай мовы нельга было не дакрануцца да яе ў культуры і мастацтве. Нават Ніл Гілевеч пісаў: “Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца”.

Такім чынам у Лабанаўскай базавай школе 20 верасня прайшоў гастранамічны фэст “Беларуская кухня”, дзе навучэнцы ўспомнілі класіку беларускай літаратуры, у якой так ці інакш закранута беларуская кухня.

Таксама яны адказна падышлі да хатняга задання і расказалі пра простую беларускую ежу, прывялі прыклады рэцэптаў. Потым склалі прыказкі і прымаўкі пра ежу. Напрыканцы мерапрыемства разгадалі крыжаванку.

На працягу ўсяго фэсту панаваў добры настрой. Вучні засталіся задаволенымі і атрымалі шэраг станоўчых уражанняў.

Фотоматериалы

  • Правила безопасности на льду

Разделы сайта