ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар дзяржаўнай
установы адукацыі “Лабанаўская базавая школа”
_____________ А.В.Асіпенка
01 верасня 2022 г.
ПАЛАЖЭННЕ
аб апякунскім савеце
дзяржаўнай установы адукацыі
“Лабанаўская базавая школа”
1. Сапраўднае Палажэнне вызначае парадак дзейнасці апякунскага савета ўстановы адукацыі (далей – апякунскі савет).
2. Апякунскі савет з’яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і ствараецца з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні яго дзейнасці і развіцця.
3. Рашэнне аб стварэнні апякунскага савета прымаецца ініцыятыўнай групай, у склад якой могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы. Рашэнне ініцыятыўнай групы ўзгадняецца з кіраўніком установы адукацыі.
4. Апякунскі савет арганізуе сваю работу ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, сапраўдным Палажэннем, іншымі актамі заканадаўства, статутам установы адукацыі.
5. Апякунскі савет распрацоўвае, прымае і арганізуе рэалізацыю планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі.
6. Апякунскі савет узаемадзейнічае з кіраўніком установы адукацыі і іншымі органамі самакіравання ўстановы адукацыі па пытаннях функцыянавання і развіцця ўстановы адукацыі. Прадстаўнік апякунскага савета можа ўдзельнічаць у рабоце іншых органаў самакіравання.
7. Рашэнні апякунскага савета носяць кансультатыўны і рэкамендацыйны характар.
8. Выкананне членамі апякунскага савета сваіх функцый ажыццяўляецца выключна на бязвыплатнай аснове.
9. Дзейнасць апякунскага савета можа быць спыненая па ініцыятыве і (або) рашэнні агульнага сходу апякунскага савета (далей – агульны сход).
У выпадку парушэння апякунскім саветам патрабаванняў заканадаўства яго дзейнасць можа быць спынена па ініцыятыве кіраўніка ўстановы адукацыі.
10. Задачамі дзейнасці апякунскага савета з’яўляюцца:
10.1. садзейнічанне ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі, прыцягненні грашовых сродкаў у выглядзе добраахвотных пералічэнняў (узносаў) фізічных асоб для забеспячэння дзейнасці ўстановы адукацыі (далей – грашовыя сродкі);
10.2. распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах ўстановы адукацыі;
10.3. садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;
10.4. вызначэнне напрамкаў, памераў і парадку выкарыстання прыцягнутых грашовых сродкаў па ўзгадненні з кіраўніком установы адукацыі і бацькоўскім камітэтам установы адукацыі (пры яго наяўнасці) на наступныя мэты:
10.4.1. умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы (мэбля, інвентар, прылады, абсталяванне, інструменты, вучэбна-наглядныя дапаможнікі, камп’ютары, камп’ютарныя сеткі, аўдыёвізуальныя сродкі і іншыя матэрыяльныя аб’екты, неабходныя для рэалізацыі адукацыйных праграм);
10.4.2. удасканаленне арганізацыі харчавання навучэнцаў (посуд, кухонны і сталовы інвентар і прыналежнасці);
10.4.3. правядзенне спартыўных, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;
10.4.4. іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам, у тым ліку бягучы рамонт, арганізацыя пітнога рэжыму, набыццё пасцельных рэчаў, асабістых рэчаў (сурвэткі, туалетная папера, іншыя прадметы першай неабходнасці), інвентара для прыбірання, мыючых сродкаў, сродкаў дэзінфекцыі;
10.5. садзейнічанне ва ўсталяванні і развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;
10.6. мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў.
11. Апякунскі савет дзейнічае на аснове прынцыпаў:
11.1. добраахвотнасці сяброўства;
11.2. раўнапраўя членаў апякунскага савета;
11.3. калегіяльнасці кіраўніцтва;
11.4. галоснасці прымаемых рашэнняў.
12. У склад апякунскага савета могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, у тым ліку члены бацькоўскага камітэта ўстановы адукацыі, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы.
13. Рашэнне аб уключэнні ў склад апякунскага савета прымаецца агульным сходам.
14. Член апякунскага савета мае права:
14.1. уносіць прапановы па ўсіх напрамках дзейнасці апякунскага савета на сходах апякунскага савета;
14.2. атрымліваць інфармацыю, наяўную ў распараджэнні апякунскага савета;
14.3. удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца апякунскім саветам.
15. Член апякунскага савета абавязаны:
15.1. выконваць патрабаванні гэтага Палажэння;
15.2. выконваць палажэнні Статута ўстановы адукацыі;
15.3. прымаць актыўны ўдзел у дзейнасці апякунскага савета, прадугледжанай сапраўдным Палажэннем;
15.4. выконваць рашэнні апякунскага савета.
16. Членства ў апякунскім савеце спыняецца:
16.1. па заяве члена апякунскага савета, якую ён прадстаўляе агульнаму сходу;
16.2. па рашэнні агульнага сходу ў сувязі з выключэннем з апякунскага савета;
16.3. у выпадку спынення дзейнасці апякунскага савета.
17. Пры выхадзе або выключэнні з членаў апякунскага савета, спыненні дзейнасці апякунскага савета грашовыя сродкі не вяртаюцца.
18. Вышэйшым органам кіравання апякунскім саветам з’яўляецца сход. Узначальвае сход апякунскага савета старшыня апякунскага савета, які выбіраецца на 3 гады.
Агульныя сходы праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў паўгоддзе.
Па ініцыятыве адной трэці членаў апякунскага савета можа быць скліканы пазачарговы агульны сход.
Для каардынацыі дзейнасці апякунскага савета ў пасяджэнні агульнага сходу можа ўдзельнічаць кіраўнік установы адукацыі.
Установа адукацыі забяспечвае ўмовы для дзейнасці апякунскага савета, у тым ліку шляхам прадастаўлення месца для захоўвання дакументацыі апякунскага савета.
19. Агульны сход правамоцны прымаць рашэнні, калі ў ім удзельнічаюць больш за палову членаў апякунскага савета.
Рашэнні прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных членаў апякунскага савета.
Рашэнні па пытаннях, якія адносяцца да выключнай кампетэнцыі агульнага сходу, прымаюцца адкрытым галасаваннем кваліфікаванай большасцю (не менш двух трацін) галасоў прысутных членаў апякунскага савета.
Рашэнні агульнага сходу даводзяцца да ведама ўсіх зацікаўленых асоб.
20. Старшыня апякунскага савета ў адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй:
20.1. кіруе дзейнасцю апякунскага савета;
20.2. старшынюе на агульных сходах;
20.3. забяспечвае выкананне рашэнняў агульнага сходу;
20.4. прадстаўляе апякунскі савет ва ўсіх узаемаадносінах з дзяржаўнымі, грамадскімі і іншымі арганізацыямі і фізічнымі асобамі па ўсіх пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі апякунскага савета;
20.5. вырашае іншыя пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі агульнага сходу.
21. Да кампетэнцыі агульнага сходуадносяцца:
21.1. прыняцце рашэння аб членстве ў апякунскім савеце;
21.2. абранне старшыні апякунскага савета і прыняцце рашэння аб датэрміновым спыненні яго паўнамоцтваў;
21.3. вызначэнне прыярытэтаў дзейнасці апякунскага савета і прыняцце рашэння аб удасканаленні яе, змене структуры і скасаванні апякунскага савета;
21.4. распрацоўка, прыняцце і арганізацыя рэалізацыі перспектыўных і бягучых планаў дзейнасці апякунскага савета ў адпаведнасці з сапраўдным Палажэннем;
21.5. вызначэнне напрамкаў, памераў і парадку выкарыстання грашовых сродкаў па ўзгадненні з кіраўніком установы адукацыі і бацькоўскім камітэтам установы адукацыі (пры яго наяўнасці);
21.6. вядзенне ўліку паступлення і расходавання грашовых сродкаў і падрыхтоўка справаздач аб іх выкарыстанні ў адпаведнасці з рашэннем агульнага сходу;
21.7. разгляд і зацвярджэнне штогадовай справаздачы апякунскага савета аб дзейнасці і выкарыстанні маёмасці, у тым ліку і грашовых сродкаў.
211. Да выключнай кампетэнцыі агульнага сходу адносяцца: прыняцце рашэння аб спыненні дзейнасці апякунскага савета; прыняцце рашэння аб выключэнні са складу апякунскага савета.
22. Да кампетэнцыі членаўапякунскага савета адносяцца:
22.1. падрыхтоўка прапаноў па ўдасканаленні дзейнасці ўстановы адукацыі;
22.2. выкананне прынятых рашэнняў з улікам прапаноў і заўваг членаў апякунскага савета;
22.3. фарміраванне парадку дня і падрыхтоўка неабходных матэрыялаў для разгляду і прыняцця па іх рашэннях на чарговым сходзе, штогадовай справаздачы аб выніках дзейнасці апякунскага савета;
22.4. узаемадзеянне з зацікаўленымі па дасягненню мэтаў, прадугледжаных статутам установы адукацыі;
22.5. разгляд іншых пытанняў, вынесеных на абмеркаванне агульнага сходу.
23. Сакратар апякунскага савета:
23.1. ажыццяўляе арганізацыйную працу па падрыхтоўцы агульных сходаў;
23.2. арганізуе вядзенне і захоўванне пратаколаў агульных сходаў.
24. Грашовыя сродкі залічваюцца на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак па ўліку іншых дзяржаўных сродкаў, адкрыты ўстанове адукацыі. Грашовыя сродкі выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з падпунктам 10.4 пункта 10 дадзенага Палажэння і рашэннем апякунскага савета, узгодненым з кіраўніком установы адукацыі і бацькоўскім камітэтам установы адукацыі (пры яго наяўнасці).
Выкарыстанне грашовых сродкаў1 можа ажыццяўляцца дзяржаўнай установай, створанай у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2019 г. № 475 “Аб забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый” (далей – Цэнтр), на аснове дагавора аб аказанні паслуг для забеспячэння дзейнасці бюджэтнай арганізацыі, які заключаны паміж установай адукацыі і Цэнтрам.
________________________
1Для мэт сапраўднага Палажэння пад выкарыстаннем грашовых сродкаў трэба разумець вядзенне Цэнтрам бухгалтарскага ўліку і складанне бухгалтарскай і (або) фінансавай справаздачнасці, правядзенне працэдуры дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг), заключэнне дагавораў дзяржаўных закупак такіх тавараў (работ, паслуг) і забеспячэнне іх выканання, у тым ліку прыёмка пастаўленых тавараў (выкананых работ, аказаных паслуг) і іх аплата.