Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.04.2018

МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА

Аглядавая экскурсія па музеі і сядзібе Якуба Коласа ў Мінску (4-11 класы)

Тэматычныя экскурсіі ў музеі:

-​ Творчы лёс паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” (8-11 класы);

-​ Трылогія “На ростанях”: гісторыя напісання і прататыпы (10-11 класы);

-​ “Якой пуцінай вы пойдзеце, дні?”- перыяд масавых рэпрэсій у жыцці Якуба Коласа, яго родных і сяброў (10-11 класы);

-​ Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» - цар-звон беларускай паэзіі (5-11 класы);

-​ “Вось што, дзеткі, мае краскі…”: экскурсія па мемарыяльнай частцы музея і прагляд тэатралізаванага прадстаўлення па беларускіх народных казках у апрацоўцы Якуба Коласа (1-5 класы).

Новыя экспазіцыі на сядзібе музея Якуба Коласа:

“Аўтамабільнымі шляхамі Якуба Коласа” (уласны і службовыя аўтамабілі пісьменніка ў 1936 – 1956 гг.). Новая экспазіцыя “У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Якуба Коласа” створана на мемарыяльнай сядзібе Дома Коласа ў Мінску. Праз прызму аўтамабіляў раскрываецца значны адрэзак жыцця народнага паэта. Аўтамабіль – гэта не прадмет паказу, а пэўны вобраз-сімвал пэўнага этапу, пэўнай вехі.

“Склеп”. На экспазіцыі прадстаўлены рэчы, а таксама разнастайныя спосабы захоўвання садавіны і гародніны, якімі звычайна карысталіся ў побыце гараджане сярэдзіны ХХ стагоддзя.

Пешаходная экскурсія “Мясцінамі Якуба Коласа ў Мінску”( 8-11 класы).

Падчас пешай экскурсіі “Мясцінамі Коласа ў Мінску” можна будзе наведаць сядзібу музея, дзе знаходзіцца мемарыяльны дом песняра; дворык акадэміі навук, на карысць якой Якуб Колас працаваў больш за трыццаць гадоў, займаўся вывучэннем і збіраннем вуснай народнай творчасці, беларускага фальклору, займаў пасаду віцэ-прэзідэнта АН БССР; прайсці да плошчы Якуба Коласа і ўбачыць помнік паэту і героям яго твораў работы Заіра Азгура; а затым у межах парку імя М. Горкага даведацца пра месцазнаходжанне даваеннага дома сям’і Міцкевічаў. Для арганізаваных груп наведвальнікаў прадастаўляецца аўтобусная экскурсія, якая дапаўняецца наведваннем месца дома Коласа на Старожоўцы, які сям’я паэта арэндавала пэўны час у заможнага гаспадара Вільгельма Русецкага, а праз Свіслач ляжаў шлях да дома Янкі Купалы, з якім Коласа звязвалі гады даўняга сяброўства; праездам да Мінскага астрога, дзе паэт правёў тры гады ў зняволенні, а затым да Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з дзейнасцю якога звязана дзейнасць Коласа-педагога. Маршруты могуць змяняцца ў адпаведнасці з пажаданнямі экскурсантаў.

Тэматычныя экскурсіі і развіваючыя музейна-педагагічныя заняткі на пляцоўцы “Паэтычны куток. Героі твораў Якуба Коласа” на мемарыяльнай сядзібе Якуба Коласа ў Мінску (2-5 класы)

Комплекс драўляных скульптур, выкананы мастаком-разьбяром Сяргеем Клешчуком, прадстаўляе герояў паэмы “Сымон-музыка”, рамана-трылогіі “На ростанях”, твораў для дзяцей: верша “Савось-распуснік” і казкі “Рак-вусач”. Адбываюцца прэзентацыі мастацкага чытання, музейныя заняткі па гісторыі тэатра і асновах сцэнічнага майстэрства: складанне біяграфіі ці маналога персанажа, складанне сюжэтнага апавядання “Прыгоды драўлянай скульптуры”, малюнкі-ілюстрацыі да твораў. У пабудаванай побач альтанцы для малодшых школьнікаў ладзяцца тэатралізаваныя прадстаўленні паводле твораў Якуба Коласа для дзяцей і беларускіх народных казак, наведвальнікі самі вучацца абыходзіцца з тэатральнай лялькай, робяць спробы інсцэнізацыі асобных фрагментаў казак.

Інтэрактыўны праект:

Квэст-гульня па экспазіцыі музея “Таямніцы дома Песняра” (5-7 класы)

Адказваючы на пытанні, наведвальнікі музея знаёмяцца з экспазіцыяй музея, цікавымі фактамі з жыцця Якуба Коласа. Правільныя адказы ўдзельнікі запісваюць у крыжаванку, дзе напрыканцы квэста павінна атрымацца фраза-ключ.

Музейныя адукацыйныя праекты:

“Крочым у школу разам з Коласам”(пачатковая школа)

Комплекс адукацыйна развіваючых заняткаў для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Праект разлічаны на 10 заняткаў, на якіх можна пазнаёміцца з беларускім алфавітам і навучыцца пісаць пяром і чарніламі, вырабіць вечны настольны каляндар, альбо прыняць удзел у пастаноўках лялечнага тэатра. На разнастайных майстрах-класах дзеці вучацца вырабляць магніты з салёнага цеста, маляваць па тэхналогіі французскіх майстэрань, выразаць сілуэты і інш.

“Музейная майстэрня”(1-6 класы)

-​ “Каляндар мой, каляндар, няхай наступны будзе ў дар” (заняткі з гісторыі стварэння календароў, майстар-клас па вырабе вечнага календара);

-​ “Тэатр бывае розным” (занятак па гісторыі ўзнікнення лялечнага тэатра і сцэнічнаму майстэрству, майстар-клас па вырабе папяровай лялькі);

-​  “Трэба жыць з сям’ёй на свеце” (майстар-клас па сілуэтным выразанні);

-​ майстар-клас па вырабе паштовак у тэхніцы квілінг і арыгамі;

Выязныя лекцыі-дэманстрацыі:

-​ “Мой добры друг, мая святыня…”: жонка Якуба Коласа Марыя Дзмітрыеўна Міцкевіч – муза пісьменніка;

-​ “Вандруем разам з Коласам” (падарожжы пісьменніка па Беларусі і іншых краінах свету);

-​ “Якой пуцінай вы пойдзеце, дні?” – перыяд масавых рэпрэсій у жыцці Якуба Коласа, яго родных і сяброў;

-​ “Аўтамабільная адысея Якуба Коласа” (уласны і службовыя аўтамабілі пісьменніка ў 1936 – 1956 гг., з выкарыстаннем дакументаў, архіўных матэрыялаў, фотаздымкаў);

-​ Віртуальнае падарожжа па музеі Якуба Коласа і яго філіялах;

-​ Гульня-віктарына “Старонкі жыцця і творчасці беларускага песняра”;

-​ “Вось што дзеткі мае краскі…” – інтэрактыўны ўрок з элементамі беларускіх народных гульняў і праглядам беларускамоўных мультфільмаў;

-​ “І каб кожны пачуў тваё слова…” – творчая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам;

-​ Лекцыя-дэманстрацыя “Хто такі Якуб Колас?” (з выкарыстаннем асабістых рэчаў пісьменніка);

-​ Паэма “Новая зямля”: творчая гісторыя напісання, вобразы і прататыпы;

-​ Творчы лёс паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”;

-​ Трылогія “На ростанях”: гісторыя напісання і прататыпы;

-​ Вялікая Айчынная вайна ў лёсе Якуба Коласа;

-​ Малавядомыя факты біяграфіі Якуба Коласа;

Да кожнай лекцыі падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя. Матэрыял адаптаваны для любой узроставай катэгорыі. Падчас заняткаў дэманструюцца асабістыя рэчы Якуба Коласа (пісьмовае пяро №86, рукапісы, медалі, асабістыя рэчы пісьменніка), выкарыстоўваюцца відэаматэрыялы з фондаў музея (фільмы “Шлях Коласа”, “На радзіме Коласа”, “Такім мы помнім Коласа”, урыўкі тэлеспектакля па паэме “Новая зямля” і інш., а таксама дакументальныя фільмы “Якуб Колас. Паэт і чалавек” і “У пошуках новай зямлі”, створаныя кінастудыяй “Беларусьфільм” і УП “Белвідэацэнтр”, кадры відэахронікі).

Кошт уваходнага білета, наведванне экспазіцый “У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа” і “СКЛЕП” і “Паэтычнай пляцоўкі”:

Школьнікі – 2 рублі 50 капеек

Студэнты – 3 рублі

Дарослыя – 5 рублёў

Экскурсійнае абслугоўванне:

Школьнікі, навучэнцы, студэнты – 6 рублёў

Дарослыя – 6 рублёў

Выязныя заняткі:

Лекцыя-дэманстрацыя – 2 рублі 50 капеек.

“Музейная майстэрня” (майстар-класы ў музеі):

“Каляндар мой, каляндар, няхай наступны будзе ў дар” (заняткі з гісторыі

стварэння календароў, майстар-клас па вырабе вечнага календара) – 2рублі 50 капеек;

“Тэатр бывае розным” (занятак па гісторыі ўзнікнення лялечнага тэатра і сцэнічнаму майстэрству, майстар-клас па вырабе папяровай лялькі) – 2 рублі 50 капеек;

“Трэба жыць з сям’ёй на свеце” (майстар-клас па сілуэтным выразанні) – 2 рублі 50 капеек;

Майстар-клас па вырабе паштовак у тэхніцы квілінг і арыгамі, занятак па вырабу інтэрактыўнай папкі-лэпбука, занятак па вырабу сувеніраў з салёнага цеста – 2 рублі 50 капеек.

Бясплатны ўваход для адзіночных наведвальнікаў – апошні панядзелак кожнага месяца.

Бясплатны ўваход у музей у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб музеях і Музейным фондзе РБ” прадугледжваецца:

– ветэранам Вялікай Айчыннай вайны;

– воінам тэрміновай службы;

– інвалідам І і ІІ груп;

– дзецям-сіротам.

Папярэдні запіс на экскурсіі ажыццяўляецца па тэлефоне (017) 284-17-02

Адрас музея: 220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5;

Адрас філіяла:

222660 Мінская вобласць,

г. Стоўбцы, вул. Сенкевіча, д. 6

Афіцыйны сайт музея: www.yakubkolas.by

E-mail: muzeykolas@yandex.ru

Тэл. +375172841702

Факс +375172841940

Фотоматериалы

  • Правила безопасности на льду

Разделы сайта