Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2014

"ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ"

“Слова роднае, жывое, гаваркое”

Пад такой назвай прайшло 21 лютага  мерапрыемства  ў нашай школе з нагоды святкавання  Міжнароднага дня роднай мовы.  Пра родную мову, яе мінулае, цяперашняе і будучае  можна гаварыць бясконца. Гэту ісціну мог пацвердзіць кожны ўдзельнік мерапрыемства. А сабраліся ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры вучні 5-11 класаў  і настаўнікі школы. 


  Настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Стаблецкая Ірына Іванаўна , цікава і змястоўна паведаміла  пра тое, дзе і калі ўзнікла гэта  свята, узгадала  беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія   заклікалі берагчы і шанаваць матчыну мову, зачытала іх вершы.


Потым удзельнікі свята падзяліліся на дзве каманды і  адправіліся ў  падарожжа па станцыях. Адзін за адным  наведалі прыпынкі “Самы кемлівы”, “Беларусь у свеце”, “Спадчына роднай краіны”, “Беларускія краявіды”,  “Славутыя імёны Беларусі ”, “Крок у будучыню”.   Чаго  толькі не давялося выканаць вучням у час падарожжа: адгадваць крыжаванкі, віктарыны, узгадаць творы вуснай народнай творчасці.  Падарожжа  прайшло на адным дыханні. Напрыканцы свята журы падвяло вынікі. Перамагла каманда “Спадчына”. Каманды былі ўзнагароджаны ганаровымі дыпломамі.  Задаволенымі засталіся ўсе. Удзельнікі сустрэчы   набылі не толькі новыя веды, але, безумоўна, і добры настрой.

Фотоматериалы

  • Правила безопасности на льду

Разделы сайта