ГУЛЬНЯ – КВЭСТ “БЕЛАРУСЬ МАЯ СІНЯВОКАЯ”
Мэта: фарміраваць пазітыўныя адносіны да Рэспублікі Беларусь, павагу і цікавасць да гісторыі і традыцый сваёй краіны, папоўніць веды аб Беларусі.
Вядучы:(на фоне мелодыі “Завешся ты ласкава Белай Руссю”)
О,Беларусь, майго народа сэрца,
Твой гулкі рытм нікому не спыніць.
У вернасці Айчыне не клянецца,
Той, хто не можа без яе пражыць.
Мяне ты і вучыла, і лячыла,
Я пра цябе спяваю зноў і зноў.
Мая зеленакрылая Айчына,
Краіна бессмяротных курганоў.
Зямля бацькоў – жыцця крыніца. Менавіта тут, ля парога бацькоўскага дома, і пачынаецца наша з вамі агульная Радзіма – Рэспубліка Беларусь. І не важна, жывеш ты ў вялікім горадзе, ці ў маленькай вёсачцы. Толькі пад небам роднай Беларусі вы можаце знайсці сваё месца, раскрыць свае здольнасці, прынесці карысць грамадству, адчуваць сябе сапраўднымі патрыётамі Беларусі.
Дарагія сябры! Сёння мы з вамі адправімся ў падарожжа па нашай роднай Беларусі. Сёння вы адначасова праверыце свае веды і пазнаеце шмат новага і цікава пра Беларусь. Для гэтага вам неабходна пераадолець 10 станцый, якія указаны ў вашых маршрутных лістах. Я запрашаю да мяне камандзіраў ад кожнай группы для атрымання маршрутных лістоў.
У добры шлях!
1.Станцыя “Гарады Беларусі”
1.Горад Беларусі, які носіць жаночае імя. (Ліда)
2.Горад, ў якім схавалася слова “слон”. (Слонім)
3.Горад, які першы прыняў бой у пачатку Вялікай Айчыннай вайны. (Брэст)
4.Горад, які мае пушыстае імя. (Пухавічы)
5.Горад, які мае мужчынскае імя. (Барысаў)
6.Горад, назва якога звязана з назвай пушнога звярка, які водзіцца ў Беларусі. (Бабруйск)
7.Гарады, якія адрозніваюцца адной буква. (Мінск,Пінск)
8.Адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. (Полацк)
9.Горад,у гонар якога Сімяон Полацкі ўзяў сабе прозвішча. (Полацк. Ён там нарадзіўся)
10.Сталіца Рэспублікі Беларусь. (Мінск)
2.Станцыя “Экалагічная”
1.Назавіце самыя вялікія рэкі Беларусі. (Днепр,Неман, Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Сож, Бярэзіна)
2.Якая рыба мае змеявідную форму і жыве ў азёрах Віцебшчына. (Вугор)
3.Назавіце жывёлу беларускіх лясоў – сімвал Беларусі. (Зубр)
4.Які абласны цэнтр Беларусі ўзяў назву ад бярозавай кары. (Брэст)
5.Якая птушка можа зрабіць гняздо на страсе хаты. (Бусел)
6.Якія птушкі з’яўляюцца ўрачамі лесу. (Дзяцел, сініца, попаўзень)
7.Якіх птушак называюць гарадскімі жыхарамі. (Вераб’ёў)
8.Якую расліну называюць сябрам таго, хто ідзе пешшу. (Трыпутнік)
9.Якія вы ведаеце нацыянальныя паркі Беларусі. (Прыпяцкі, Нарачанскі, Белавежская пушча, Браслаўскія азёры)
10.Назавіце рыб, якія жывуць у рэках Беларусі. (Карась, шчупак, судак, налім,ерш, акунь і інш.)
3.Станцыя “Чым і кім славіцца мой край”
1.Хто такі Ф.Скарына. (Першадрукар)
2.Якіх вядомых гістарычных асоб Беларусі вы ведаеце. (Рагвалод, Кірыла Тураўскі, Ефрасіння Полацкая і інш.)
3.Якую выдатную дату адзначаюць Беларусы 3 ліпеня. (Дзень незалежнасці)
4.Якога колеру было адзенне беларусаў у старажытнасці. (Белага)
5.Назавіце абласныя цэнтры Беларусі. (Мінск, Гродна, Гомель, Магілёў, Віцебск, Брэст)
6.Назавіце самы старажытны горад Беларусі. (Полацк. Ён заснаваны ў 862 годзе)
7.У якім горадзе адбываецца фестываль “Славянскі базар”. (У Віцебску)
8.Назавіце нацыянальную скарбніцу, якая сёння з’яўляецца сімвалам Беларусі. (Нацыянальная бібліятэка)
9.Назавіце першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага. (Навагародак)
10.Хто напісаў паэму “Песнь пра зубра”. (М.Гусоўскі)
4.Станцыя “Дзякуй дзеду за Перамогу”
1.Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна.(22 чэрвеня 1941 года)
2.Назавіце дату вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў г.Мінска. (3 ліпеня 1945 года)
3.Назавіце гарады-героі. (Мінск, Брэская крэпасць, Ленінград, Севастопаль, Курск, Кіеў, Адэса, Наварасійск, Тула, Керч, Сталінград)
4.Хто такі бацька Мінай. (Камандзір партызанскага атрада)
5.Колькі беларусаў загінула ў гады Вялікай айчыннай вайны. (Кожны чацвёрты)
6.Назавіце дзень перамогі над фашысцкай Германіяй. (9 мая 1945 года)
7.Якіх піянераў-герояў вы ведаеце. (Л.Голік, М.Казей, З.Партнова, В.Коцік і інш.)
8.Што сімвалізуе помнік Курган Славы. (Яднанне 4 франтоў)
9.Як называецца мемарыяльны комплекс, які ўшаноўвае памяць пра мірных жыхароў, спаленых фашыстамі вёскі. (Хатынь)
10.Што такое “рэйкавая вайна”. (У гады вайны партызаны праводзілі аперацыі па падрыве чыгункі)
11.Як называлася аперацыя па вызваленню Беларусі. (Баграціён)
5.Станцыя “Што ты ведаеш пра Беларусь”
1.Назавіце асноўны закон Беларусі. (Канстытуцыя РБ)
2.Што ўвасабляюць сцяг, герб, гімн Беларусі. (Радзіму)
3.Якім колерам нашы продкі размалёўвалі шчыты. (Чырвоным)
4.Расліна, якая з’яўляецца сімвалам працы і дабрабыту. (Лён)
5.Якія прадметы адзення ў даўніну з’яўляліся адметнымі рысамі знатных людзей. (Чырвоная шапка, чырвоныя боты)
6.Колькі колераў мае беларускі сцяг. (Тры – зялёны, чырвоны,белы)
7.Якія кветкі маюцца на беларускім гербе. (Канюшына, лён)
8.Назавіце Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. (15 сакавіка)
9.Дзень дзяржаўнага сцяга і герба Рэспблікі Беларусь. (Другая нядзеля мая)
10.Як называецца галоўная песня краіны. (Гімн)
6.Станцыя “Мая Чэрыкаўшчына”
1.Год атрымання Чэрыкавам магдэбургскага права. (1641г.)
2.Дата вызвалення Чэрыкава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. (1 кастрычніка 1943 года)
3.У гонар кого ў г. Черыкаве названа вуліца Болдзіна? (Генерала, командуючага 50-ай арміяй, якая вызваля Чэрыкаўскі раё н)
4.Самая буйная рака Чэрыкаўскага раёна. (Сож)
5.Назавіце прозвішчы 2 найбольш знакамітых біятланістаў Чэрыкаўшчыны. (Рыжанкоў і Чапелін)
6. Калі з’явіліся першыя людзі на тэрыторыі раёна. (Каля 10-12 тыс. год назад)
7. Першы дакументальны ўспамін пра Чэрыкаў. (1604 год)
8. Якая імператрыца наведала Чэрыкаў у другой полове XVIIIстагоддзя. (Кацярына ІІ)
9. Якую назву носіць галоўная вуліца г.Чэрыкава.(Ракасоўскага)
10. У якім своім творы І.Г. Чыгрынаў упамінае населены пункт нашага раёна – Верамейкі (Плач перапёлкі)
7.Станцыя “Казачная”
1.Якімі словамі пачынаецца казка “Курачка Раба”. (Жылі-былі дзед і баба. Была ў іх курачка Раба)
2.Што казала Каза-манюка кожны раз дзеду, калі вярталася з пашы. (Нідзе не была, нічога не ела, нічога не піла, толькі як бегла праз масток, ухапіла кляновы лісток)
3.Якімі словамі заканчваецца казка “Як курачка пеўніка ратавала”? (”Ку-ка-рэ-ку!Чуб-чубатка-маладзец! Тут і казцы канец”)
4.З якой казкі гэтыя радкі? Хто яе напісаў?
З доўгімі вусішчамі,
З чорнымі вачышчамі,
Зыркімі, лупатымі,
З лапамі рагатымі,
Шырачэзнымі ў шыі,
Клешні во якія! (Я.Колас.Рак-вусач”)
5.Хто адправіў тэлеграму?
а. Гэй,каза,збірай манаткі,
Уцякай хутчэй ты з хаткі.
Бо вунь дзед ідзе,
Ён касу нясе. (Каза-манюка)
б. Карова, карова, дай масла!
Пеўнік ляжыць, не дыхае, бабінкай падавіўся.
(Як курачка пеўніка ратавала)
в. ”Я ад бабкі ўцёк,я ад дзедкі ўцёк,
А ад цябе,ліса, і падаўна уцяку” (Калабок)
6.Успомніце казкі,персанажам якіхз’яўляецца лісіца (”Воўк і лісіца”, “Мужык, воўк і ліса”, Зайкава хата”, “Коцік,пеўнік і ліса”, “Як хто звяроў напалохаў”)
7.Каму належаць гэтыя рэч? (вядучы паказвае)
а. Яйка (курачка Раба)
б. Іголка (Кашчэй Бессмяротны)
в. Чаравічок (Папялушка)
г. Каласок (Пшанічны каласок)
д. Боты (Кто у ботах)
е. Парасон (Старуха Шапакляк)
8.Станцыя “Мова маёй бабулі”
Вядучы: На гэтай станцыі мы з вамі звернемся да народнай мудрасці. Гэта прыказкі і прымаўкі, фразеалагізмы, якія робяць нашу мову больш яркай і каларытгнай. Я буду гаварыць пачатак прыказкі, а вы – яе заканчэнне.
Ваўкоў баяцца …/у лес не хадзіць/
У чужым воку саломку бачым…/у сваім бервяна не заўважаем/
Хто апарыцца на малацэ…/той і на ваду дзьмухае/
Было б балота…/а чэрці знойдуцца/
Век жыві…/век вучыся/
Гром не грымне…/мужык не перахрысціцца/
Гультай за дзела…/мазоль на цела/
Каб ведаў,дзе павалішся…/то саломкі падаслаў бы/
З ваўкамі жыць…/па-воўчаму выць/
Бадлівай карове…/бог рагоў не дае/
Добрая слава на палічцы ляжыць…/а дрэнная па дарожцы бяжыць/
9.Станцыя “Спяваем разам”
Удзельнікі спяваюць беларускія песні, якія павінны адгадаць па першым акордам мелодыі, і праспяваць прыпеў.
10.Станцыя “З крыніц спрадвечных”
Удзельнікі выбіраюць лісточкі, на якіх напісаны прозвішчы беларускіх паэтаў. Ім неабходна прачытаць па аднаму вершу выбранага аўтара.
Падвядзенне вынікаў гульні адбываецца, пасля таго, як каманды пройдуць усе станцыі.

раскрыть » / « свернуть